Думкі ўголас
Пункт погляду залежыць ад таго, што жадаеш убачыць.
Невыносны боль
Былая жонка — былому мужу:
— Ты плакаў хоць раз, калі мы разышліся?
— Так! Калі бервяно на нагу звалілася.
Даслаў Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск
Каратушкі з-пад падушкі
Ірына пачала займацца
Сур’ёзна вольнай барацьбой
І навучылася змагацца
З сабой.
Аўтар Вераніка Мандзік (г. Мінск)
Папярэдні падарунак ад «Вожыка» можна паглядзець тут.