Думкі ўголас
Перш чым кiнуць камень у чужы агарод, звычайна яго пэўны час трымаюць за пазухай.
Калі не страшна…
— Татачка, а ў мяне для цябе ёсць вельмі добрая навіна!
— І што ж гэта за навіна такая, сынок?
— Нездарма ты за страхоўку аўтамабіля столькі гадоў плаціў!
Даслаў Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск
Каратушкі з-пад падушкі
Ірына пачала займацца
Сур’ёзна вольнай барацьбой
І навучылася змагацца
З сабой.
Аўтар Вераніка Мандзік (г. Мінск)
Папярэдні падарунак ад «Вожыка» можна паглядзець тут.