Што здарылася з «Магніфікатам»?

Общество

і чаму «Рэха…» не адгукаецца ў Беларусі

Юрый Гарулеў
Юрый Гарулëў. Фота listapad.com

Старшыня Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFIKAT, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», рэжысёр Юрый Гарулëў звярнуўся да грамадскасці:

Дорогие братья и сестры, друзья фестиваля MAGNIFIKAT!!!

Сообщаем Вам, что Организационный комитет по согласованию с Конференцией католических Епископов Беларуси, вносит изменения в Регламент проведения фестиваля этого года.

Мы переносим 12-й Международный католический Фестиваль христианских фильмов и телепрограмм MAGNIFIKAT на следующий, 2017 год, по предварительному  соглашению, на первую половину сентября.

Фестываль мае 11-гадовую гісторыю. Адкрыццё фестывалю традыцыйна адбывалася ў Мінску, асноўны прагляд конкурсных стужак, як і праца журы, былі на Глыбоччыне. Фестываль меў вялікае значэнне, шырокую аўдыторыю і грамадскі рэзананс, кінастужкі дэманстраваліся не толькі ў Глыбокім, а і ў невялікіх пасёлках ці вёсках. Акрамя конкурснага прагляду, праходзілі сустрэчы з рэжысёрамі і дзеячамі кіно, праводзіліся майстар-класы.

Колькасць твораў і геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам пашыралася. У 2015 годзе ў конкурсе ўдзельнічала больш за 40 стужак, ў Глыбокае прыязджалі дзеячы кіно з 16 краін свету. Падзеі фестывалю адлюстроўваў першы Нацыянальны тэлеканал.

открытие магификат 2015
Адкрыцце MAGNIFIKAT 2015. Фота katolik-gomel.by

Што ж здарылася, чаму фестываль прыпыніўся (будзем спадзявацца, што часова)? На гэтае І іншыя пытанні адказаў Юрый Гарулëў для  catholic.by.

Асноўная прычына фестывальнай паўзы — фінансавая. З моманту стварэння MAGNIFIKAT  існаваў пераважна за кошт падтрымкі каталіцкіх фондаў, якія ў апошнія гады адмаўляюцца ад далейшага супрацоўніцтва.

Рэжысёр дадаў, што фестывалю не надаецца тая ўвага, якую ён заслугоўвае. Хтосьці лічыць кіно проста забаўкай, забываючыся пра яго глыбокі асветніцкі і мастацкі момант.

Але ж у гэтым годзе замест кінафорума ажыццяўляецца іншы праект – «Рэха Магніфікату». З больш чым 300 фільмаў за 11 гадоў існавання фестываля адабраны  40 — прызёраў і ўдзельнікаў розных гадоў.  Да іх складзены анатацыі і разасланы ў розныя парафіі, якія самі могуць выбраць цікавыя стужкі і запрасіць  да сябе «Рэха». Першыя сеансы ўжо прайшлі ў Навагрудку, Баранавічах і Нясвіжы.

магнификат
Стоп-кадр аднаго з фільмаў фестываля. Крыніца catholic.by

Старшыня фестываля распавёў:

Першыя паказы ў межах рэха фестывалю выклікалі сапраўдны фурор: людзі ўставалі са сваіх месцаў, падыходзілі і паціскалі мне руку, кажучы, што такіх фільмаў яны даўно не бачылі. Маўляў, у тэлевізары даўно адна кроў і смерць, а тут кіно як сапраўды духоўная ежа. Такая рэакцыя, канешне, вельмі радуе.

Але арганізатары сутыкнуліся з новай праблемай: у рэгіёнах пра фестываль амаль нічога не ведаюць, а таму і не зацікаўлены ў тым, каб запрашаць «Рэха Магніфікату» ў сваю парафію.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий