Фотаэцюд: вячэрні погляд на вуліцу Савецкую

История

У нашым чарговым фотааглядзе прапануем прагуляцца па адной з цэнтральных і найстарэйшых вуліц горада.

Вуліца Савецкая працягнулася ад берага Дзвіны да вуліцы Баўмана. З-за губернатарскага дварца, які тут знаходзіўся, першапачаткова вуліца называлася  Дварцовай. Сучасную назву атрымала ў 1919 годзе.

У канцы XIX стагоддзя на скрыжаванні вуліц Дварцовай і Смаленскай (зараз — Леніна) знаходзілася казённая палата і казначэйства, аптэка Вайнкопа, кантрольная палата. У першыя гады савецкай улады на вуліцы размяшчалася бюро скаргаў, камендатура міліцыі і крымінальны вышук. У будынку былога губернатарскага палаца размяшчаўся губернскі выканаўчы камітэт. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца была часткова разбурана.

25-jan-2015-005

25-jan-2015-025

25-jan-2015-030

У доме №19 у 1910-1911 гг. жыў вядомы віцебскі адвакат Вацлаў Пятровіч Федаровіч (1848-1911). Пасяліўшыся ў Віцебску ў 1884 годзе, ён зацікавіўся мясцовай гісторыяй і стаў збіраць прадметы даўніны. Калекцыя Федаровіча налічвала каля 6 тысяч прадметаў, сярод якіх былі археалагічныя знаходкі, зброя, манеты, медалі, дакументы, кнігі. У 1924 г. збор Федаровіча ў складзе некаторых іншых калекцый быў пакладзены ў аснову стварэння Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

25-jan-2015-039

25-jan-2015-042

У доме №5 / 11 па вул. Савецкай з 1890 па 1926 гг. жыў вядомы беларускі энтамолаг Уладзімір Аляксеевіч Плюшчэўскі-Плюшчык(1849-1926). Да канца свайго жыцця ён сабраў багатую калекцыю, у якой налічвалася звыш за 52500 асобнікаў матылькоў і 14667 відаў жукоў. Сабраны матэрыял па багацці і значэнні перавышаў ўсе вядомыя калекцыі ў СССР і быў вядомы далёка за межамі краіны. У 1921 г.Плюшчэўскі-Плюшчык падараваў свой унікальны збор Віцебску і перадаў яго на захоўванне ў сельскагаспадарчы тэхнікум, які пазней стаў ветэрынарным інстытутам.

25-jan-2015-043

25-jan-2015-048

25-jan-2015-061

25-jan-2015-064

25-jan-2015-074

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий