Беларуская наркапалітыка — самая жорсткая ў Эўропе?

Общество

Чаму беларуская наркапалітыка — самая жорсткая ў Еўропе? Legalize Belarus і «Моладзевы Блок» апублікавалі даследаванне з прапановамі па рэформах для любых беларускіх уладаў

У стварэнні аналітычнага дакумента прымалі ўдзел актывісты арганізацыяў, а таксама незалежныя эксперты. Даследаванне закранае адукацыйныя, міжнародна-прававыя, працэсуальна-выканаўчыя, эканамічныя і мэдыцынскія аспекты наркапалітыкі, а таксама дае шэраг рэкамэндацыяў для цяперашняга і будучага беларускага ўраду, прапаноўваючы дэкрыміналізацыю шэрагу псіхаактыўных рэчываў (ПАР) у Беларусі.

Першыя тры раздзелы дакумента закранаюць міжнародны, прававы і крымінальна-працэсуальныя аспекты наркапалітыкі.

«Прыведзеныя статыстычныя даныя, шматлікія прыклады багатай на недахопы правапрымяняльнай практыкі, апісанне досведу еўрапейскіх краінаў аб’ектыўна сведчаць аб неэфектыўнасці празмеру жорсткай і ў той жа час незбалансаванай палітыкі, якая праводзіцца ўладамі Беларусі, ахвярамі якой з’яўляецца досыць шырокі пласт маладога насельніцтва нашай краіны». — каментуе прапановы былы адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак, беларускі адвакат і суаўтарка даследавання.

«Дэмакратычная і вольная Беларусь — гэта не пра тое, хто прэзідэнт, ці да якога геапалітычнага саюза мы належым. Гэта пра людзей, захаванні іх правоў і свабодаў, у тым ліку на спажыванне ПАР. Крыміналізацыя —гэта не толькі антыгуманная практыка, але яшчэ і неэфектыўная, архаічная, якая толькі вядзе да пагаршэння праблемаў, звязаных са злоўжываннем». –– Даніла Лаўрэцкі, аўтар эканамічнага раздзела даследавання і сябра Рады Моладзевага Блоку.

«Гэта першая падобная праца ў сферы наркапалітыкі ў Беларусі. У дакуменце праведзены комплексны і ўсебаковы аналіз бягучай наркапалітыкі краіны, яе згубных наступстваў, а таксама на падставе сусветнага вопыту прадэманстраваны шляхі для яе рэфармавання і разгортвання ў бок захавання правоў чалавека і вырашэння праблемаў у сферы ПАР. Дадзеныя ў дакуменце рэкамендацыі –– кіраўніцтва да дзеяння для палітыкаў, дзяржаўных органаў і спецыялістаў, чыя праца звязана з ПАР». –– Станіслаў Шашок, актывіст Legalize Belarus, аўтар прававога раздзелу даследавання.

«У гэты дакумент увайшлі самыя актуальныя супярэчнасці беларускай наркапалітыкі. Узняты праблемы, з якімі сутыкаюцца спажыўцы псіхаактыўных рэчываў, медыцынскія супрацоўнікі, праваабаронцы, сацыяльныя супрацоўнікі. Прыведзены магчымыя шляхі іх вырашэнэня». –– каментуе Міхаіл Варанцоў, актывіст Legalize Belarus і суаўтар працы.

Жителю Витебска грозит до 15 лет тюрьмы за изготовление и реализацию наркотических веществ

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий