«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Культура

Адценне лёгкага суму засталося ў Арт-прасторы на «Талстога, 7» Віцебскага Цэнтра Сучаснага Мастацтва пасля заканчэння выставы «Вясна будзе», мастака Наталлі Парахневіч з Браславу.

Гэта выстава была самай-самай адразу па некалькім намінацыях: болей за ўсё наведвальнікаў, болей за ўсё добрых водгукаў, болей за ўсё публікацый у сац.сеціве віцяблян і землякоў мастака з Браслава.

А яшчэ, амаль два месяцы экспазіцыі, стваралі ўтульнае і душэўна-цёплае асяродзе ў вялікай зале другога паверха Арт-прасторы «Талстога, 7».

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Нічога незвычайнага для мастака, які творыць сэрцам, але мае добрую адукацыю, майстэрства, і галоўнае — гэта вялікае жаданне працаваць. У Наталлі Парахневіч ўсё сышлося.

Яе тэкстыльныя вырабы, перш за ўсё — гэта ўласная душа і выдатнае валоданне тэхникай вытворчасці. А старадаўнія традыцыі, адукацыя Мастацкага факультэта Універсітэта Імя Машэрава і няспыннае самаўдасканаленне — непахісны падмурак майстры.

Уласнае Я, як  прыярытэт творчага чалавека

Здаецца, ёсць некая мяжа для мастака, калі ён абапіраецца на  шматвекавы нацыянальны падмурак. Аднаго дасканалага ведання тэхналогіі даўняй вытворчасці тут не дастаткова, бо зараз жа не каменны век, калі людзі навучыліся плесці адзенне ды посцілкі і не сярэднявечча з тымі кроснамі, бэрдай, паножамі, і варатылам (прыспасобы ткачоў).

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

На двары XXI стагоддзя стагоддзе, і нацыянальныя традыцыі ткання паясоў, бела-чырвоныя колеры арнаменту і  вышыўкі, і  беларускі лён сталі часткай сучаснай вытворчасці з тэхналогіямі XXI стагоддзя.

Прыспасобы ж для ручной творчай працы — рэч кансерватыўная.

Напрыклад, станок для ручной працы — правобраз  Х-ХI стагодзя. Ён хоць і сучасны, але ж ён захаваў радавое падабенства.

Сучасны мастак па тэкстылю — гэта той, хто  адмыслова ведае традыцыі рамяства, але мэта яго творчасці не паказаць аўтэнтычны свет даўніны, а зрабіць уласны ўнёсак у гэты сусвет.

Сама Наталля так распавяла пра сваю творчасць:

«Тэхналогія  выпрацоўкі маіх твораў традыцыйная. Тут я не наватар. А вось камбінацыя розных тэкстыльных прыёмаў — мой асабісты мікс. Я не намагаюся рабіць традыцыйныя рэчы. Мая мэта — укласці адвечныя традыцыі ў сучасныя рэчы. Раней пераважна рабілі рэчы пабытовыя, ці ахоўныя (як паясы напрыклад).

Я паясамі абматала шар і стварыла арт-аб’ект. І гэта таксама не навіна, бо шмат хто з сусветных тэкстыльшчыкаў карыстаецца такімі прыёмамі.

А схіляюся я да стварэння свайго абстрактнага стылю з традыцыйнымі нацыянальнымі рысамі. Мяне прываблівае незвычайнае ўжыванне і ўспрыманне звычных рэчаў.

Тэхнікі нашы тэкстыльныя разнастайныя і цікавыя:  бела-чырвоныя колеры, напоўненыя энергетыкай і розныя глыбокасэнсоўныя арнаменты — гэта агромністы сусвет даўніны. Таму немагчыма не скарыстацца нашымі прыёмамі ўпрыгажэння жыцця.

Ёсць шмат майстроў на віцебшчыне, якія лепш за мяне валодаюць рознымі тэхнікамі. Яны могуць шмат чаго распавесці пра гэта рамяство.

Шмат чаму і мяне навучылі і нашы дзяўчаты ў музеі.  (Да апошняга часу Наталля працавала ў музеі Традыцыйнай культуры Браслава). Іх майстэрства мяне захапляе, але гэта не зусім маё. Я прагну не рамяства, а мастацтва. Тэхналогія для мяне другасная. Галоўнае — выказванне і трансляцыя ўласных эмоцый. Тут мае намаганні і, вядома, маё задавальненне ад самой працы»

Аўтарская філасофія насычанага колеру і вытанчанай формы

На выставе Наталля прадставіла аўтарскія творы розных гадоў, кожны спалучае ў сабе майстэрства ручной працы аўтара і ўласны светапогляд.

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Фота Максіма Батурына

Цікава было ўбачыць  ўсясветныя тэндэнцыі сучаснага аўтарскага габелена і дывановага ткацтва, тэкстыльныя арт-аб’екты па традыцыйнай тэхналогіі пляцення паясоў, і  звязаных кручком, і розныя ткацкія вырабы. Наталля  адмыслова валодае тэхналагічнымі прыёмамі тэкстыльнага рамяства, але болей за ўсё любіць ручную вышыўку і вязанне кручком .

«Кручок — мае захапленне з маладосці. Ў час вучобы я асвоіла мноства рукадзельных тэхнік — так патрабавала праграма настаўніцы працоўнага навучання. А кручок уразіў мене неабмежаванымі магчымасцямі. Маленькая прылада, якая месціцца ў кішэні можа стварыць унікальны твор».

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Фота Вольгі Бураковай

Напрыклад, такі як аўтарскі вянок «Саспелі». Ён звязаны кручком па тэхналогіі ткацтва паясоў на бердзечку і на дошчачках. Матэрыял — баваўняныя і паўбаваўняныя ніткі з дадаткам нітрону. Твор 2021 году.

Цудоўна падкрэслівае яскравыя колеры вянка зялёны мяккі, быццам скошанае поле, баваўняны габелен «Колер настрою», у якога ёсць і асабістая назва «Краіна вечназялёных памідораў». Праца 2020 года. Тэхналагічна — гэта двухнітовае ткацтва сінэлька і вязанне кручком.

Цікавыя фірмавыя вырабы — геаметрычныя формы абвязаныя кручком і стужкамі сплеценымі па традыцыйнай тэхналогіі ткацтва паясоў.

Такі як мастацкі твор — «Наша зорка». Тут паясы рознага пляцення абцягваюць шар, стварыўшы цікавы аптычна-візуальны эфект. Работа створана ў  2018 годзе паўвоўны і нітрону.

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Злучэнне звязаных кручком кавалкаў чырвоных і блакітных адценняў — гэта аб’ёмны дыптых «Чырвонае і Блакітнае». Габелен створаны ў 2021 годзе.

А кампазіцыя — «Вясна будзе», якая дала назву ўсёй экспазіцыі — работа 2022 года. Яна месціць ў адну кампазіцыю розныя геаметрычныя формы і звязана кручком з паўвоўны ў 2022 годзе.

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

І канешне ж якая традыцыйная тэкстыльная выстава абыдзецца без нашай вышыванкі?!

Льняныя і баваўняныя ручнікі, посцілкі, абрусы разам з вышыванымі нацыянальнымі строямі — неад’емная  частка нашай культуры.

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Фота Максіма Батурына

«Тэкстыль — вельмі шырокая тэма. Тут трэба абмежавацца. Бо традыцыйны народны — адно, сучасны выставачны — другое. У народным — неабходнасць, пабытовасць, абярэжныя сэнсы. У арт-тэкстылі кожны мастак гуляе ў сваю гульню. Тонкая грань з дызайнам. Я так адчуваю», — кажа Наталля.

А яшчэ Наталля разам з каляжанкамі Браслаўскага музея традыцыйнай культуры вырабляе цудоўныя нацыянальныя строі, якія сама з задавальненнем апранае на святы, мерапрыемствы музея і розныя фестывалі.

Пры музеі створаны Клуб майстроў народнай творчасці, які ўзначальвае Наталля Парахневіч.

Вельмі важна, каб госці вядома Нацыянальнага турыстычнага цэнтра ў горадзе Браслаў ўбачылі на свае вочы беларускую нацыянальную культуру і даведаліся пра карані нашай самабытнасці.

«Вясна будзе» — па вынікам выставы Наталлі Парахневіч ў Віцебску

Калектыў музея дапамагае беларусу ўспомніць хто ён ёсць, а госцю даведацца пра нашу гісторыю і спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.

За што ўсяму калектыву музея і Наталлі Парахневіч шчырая падзяка.

Пакуль я рабіла матэрыял то прыйшла звестка, што кіраўніцтва Музея не працягвае працоўны кантракт з Наталляй Парахневіч. Няма слоў!!!

Источник

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий