13 траўня ў Паставах будуць судзіць ксяндза Андрэя Бульчака

Беззаконие

Каталіцкага святара вінавацяць паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Суд над Андрэем Бульчакам павінны быў адбыцца яшчэ 25 сакавіка, але тады справу вярнулі ў Пастаўскі РАУС на дапрацоўку. Праз палітычны пераслед ксёндз Андрэй быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, нават не развітаўшыся з парафіянамі.

Цяпер ксёндз Андрэй Булчак знаходзіцца ў Польшчы, свой тэрміновы ад’езд патлумачыў тым, што не хоча «фінансаваць гэты рэжым», калі яму прысудзяць штраф.

Напрыканцы сакавіка Андрэю Бульчаку стала вядома, што «сілавыя структуры» маюць прэтэнзіі да відэаролікаў, якія ксёндз рабіў разам з моладдзю пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага. Адзін з іх, пад назовам «Ліст», быў адрасаваны польскай моладзі. Мэта відэароліка была ў тым, каб данесці моладзі суседняй дзяржавы, што беларусы – не акупанты і што простыя людзі не падтрымліваюць вайну ва Украіне. У відэароліку быў фрагмент з бел-чырвона-белым сцягам, гэта і стала падставай для адміністрацыйнага пераследу.

Ксёндз Андрэй Бульчак служыў у Беларусі на працягу апошніх 14-ці гадоў. Падчас ягонага святарства быў збудаваны новы касцёл у Чашніках, а потым ксяндза перавялі на працу ў Паставы, дзе ён таксама кіраваў будаўніцтвам новага касцёла. На сёння гэты будынак ужо практычна гатовы і вымагае толькі ўнутраных працаў.

Архиепископ Кондрусевич: Беларусь необходимо лечить, пока белорусы как нация не погибли окончательно

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий