Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Главное

Ніякіх параўнанняў! Дзве самабытнасці і два характары. Наўпрост так выпадкова склалася, што і я трапіла ў адзін дзень на дзве выставы.

У Мастацкі музеі на выстаўку Таццяны Нагавіцынай: «30.03» і ў Цэнтр Сучаснага Мастацтва на «Маялінія» Алены Паплыкі.

І гэтыя дзве асобныя гісторыі ў маім суб’ектыўным свеце склаліся ў адзіную гісторыю жаночага жыцця.

«Мы не памятаем дні, мы памятаем моманты» — эпіграф выстаўкі Таццяны Нагавіцынай.

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Шкляныя каляровыя пырскі інсталяцыі з празрыстымі пералівамі акварэльнай фарбы, як  адлюстраванне светлых імгненняў мінулага і надзей на будучыню — асноўная ідэя экспазіцыі.

Таццяна, дацэнт кафедры дызайну Віцебскага тэхналагічнага універсітэта, які калісьці скончыла. Лаўрэат «Белай амфары» і удзельніца  мноства айчынных і міжнародных праектаў. Яна з 1998 года ўваходзіць у Саюз дызайнераў Беларусі.

Работы ў аўтарскай тэхніцы напоўнілі летуценнямі дзве залы музея. Упэўненае валоданне мастацкай і дэкаратыўнай тэхнікай і не трывіяльны падыход складваецца ў лятучы эфект.

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Фактура матэрыялаў, пластыка штрыха, каляровыя плямы фарбы і размытыя лініі — пераканаўча вымалёўваюць ідэю і эмоцыі аўтара. Нагавіцына  шчыра дзеліцца жыццярадаснасцю з гледачамі.

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Да ўвагі прадстаўлены 40 акварэльных твораў. Кожная работа — гэта не канцэпцыя, а пачуцці. А шматпрадметныя серыі, напрыклад  «Кветкі» з 5 твораў, ствараюць рухомыя ілюзіі.

Да гэтай кампазіцыі аўтар падабрала словы Канта: «Кветкі — гэта вольная прыгажосць у прыродзе»

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

 

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена ПаплыкаЛёгкі вытанчаны балет — гэта палёт гармоніі рухаў. Гэтай тэме прысвечаны дыптых у гонар вядомай танцоўшчыцы пачатку  ХХ стагоддзя Айседоры Дункан: «Каб ты мог растлумачыць усё словамі, не было б сэнсу танчыць гэта».

Уразіла шкляная інсталяцыя — «Эфект матылька» 2018 года. Сіне-блакітныя адценні фарбы і бліскучыя пырскі шкла, як напамін аб летуценнасці чалавечага існавання.

Чалавечае жыццё, што гэта — як не крохкае шкляное імгненне? Лёгкая павей ветрыкам, нават і ад крыла матылька, можа абарваць яе. А аднойчы парушанае ці атрымаецца склеіць ізноў?

Легкасць, радасць і бесклапотны палёт ці не галоўная гэта раскоша ХХI стагоддзя?

Рухомыя ілюзіі  лёгкасці — так я бы абагульніла свае ўражанні ад выставы.

Сціслыя формы і акамянелая скульптурнасць вобразаў Алены Паплыкі

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

А на другім беразе Віцьбы 31 сакавіка адкрылася выстава «Маялінія» — пачынаючага мастака Алены Паплыкі. Яна, таксама скончыла ВДТУ і мела пэўную вядомасць ў прафесійным асяроддзі.

«Арт-прастора на Талстога, 7» і, ўвогуле, Цэнтр Сучаснага Мастацтва накірованы на пошук арыгінальных аўтараў.

Тут праводзяцца выставы, як вядомых мастакоў, так і аўтараў, якія робяць першыя крокі. Галоўнае ў паказу — гэта ўласны арыгінальны погляд.

Выстава  «Маялінія», безумоўна — арыгінальны росчырк пэндзля. Алена дэманструе працу двух апошніх гадоў. Разважанні глыбокія і  асабістая, вечная тэма: «Мужчына – жанчына».

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Гармонія адносін — супрацьлегласць ці сугучнасць, інь і ян — вечная каменна-непахісная тэма.

Свой погляд Алена ўвасобіла мінімалістычнымі сродкамі: дзве, тры фарбы і кантрасны фон для акцэнту. Сціслыя формы і акамянелая скульптурнасць на плоскай паверхні.

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

На падсвядомым пачуцці Паплыка змясціла жаночыя вобразы, з адценнем палкасці і пачуццяў, у прадаўгаватыя прамавугольнікі, а мужчынская сцісласць і разлічаны водгук — гэта квадратура круга. Цікавая і невырашальная матэматычная задача ўпісаць круг у роўнавялікі квадрат.

Увогуле, я б сказала, што гэтая выстава — спроба пакласці скульптурны акамянелы вобраз на палатно.

На мой погляд — неўпэўненны першы  крок таленавітага і адукаванага чалавека — неабходнасць для самаўвасаблення.

Дзве гісторыі, дзве выстаўкі, два позіркі, дзве асобы: Таццяна Нагавіцына і Алена Паплыка

Алена падкрэсліла, што працавала с задавальненнем і галоўным у сваёй працы лічыць не змест, а майстэрства адлюстравання.

Знайсці гадзіну і ўвасобіць свае думкі — не вельмі лёгка. Сям’я — гэта заўсёды асноўны жаночы клопат. А для сябе застаецца вельмі мала — куточак 1,5 на 1,5 метра і некалькі часоў пакуль усе спяць.

Муж, дзеці, праца ў школе — цудоўна, але  Алена мае і свой асабісты свет, які тлее і хай разгараецца далей.

Галоўнае ,што сям’я падтрымала Алену і, спадзяюся, далей мы ўбачым творчы рост і новыя работы.

Васіль Васільеў прачытаў на адкрыцці выставы верш Мікеланджэла ў перакладзе Вазнясенскага пра захаванне асабістасці і незалежнасцi мастака.

Мікеланджэла — гэта неперавышанае майстэрства скульптурнага адлюстравання чалавечай постаці. Самае вядомае яго выказванне — адказ на пытанне: «як яму ўдаецца ствараць такія шэдэўры?». Мастак адказаў проста: «я бяру камень і адсякаю непатрэбнае».

Вось і «Маялінія» — гэта першая спроба адсекчы непатрэбнае і стварыць асабісты стыль.

Атрымалася ці не — пытанне суб’ектыўнае і ці патрэбнае ўвогуле?

На выставе прысутнічалі вучні Алены з Бабінічскай школы. Дзеці заўсёды бачаць лепей.

Яны сказалі, што ўбачылі акамянелыя вобразы на карцінах. Вучні былі здзіўлены і захопленыя майстэрствам настаўніцы. Дзяўчынка сказала, што збіраецца вучыцца на мастака. А  яшчэ іх настаўніца — вельмі добрая і ўважлівая.

А свой погляд скласці магчыма, наведаўшы Арт-прастору — стары будынак побач з Пушкінскім мостам.

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

 

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий