Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Главное

Адлюстраванне падзей і асабістага погляду на свет — своеасаблівая характэрная рыса 21 стагоддзя.

«Фотачкі» — манера зносін XXI стагоддзя. Кожны сама сабе і фатограф і рэжысёр.

Але ж нязменна цікавым застаўся непрадузяты погляд звонку. Спецыяльнасць фатографа ніколькі не згубіла сваю актуальнасць, але і  набыла новы сэнс. Сёння фатограф — чалавек, які не толькі адлюстроўвае, але і паказвае гледачу глыбінную сутнасць з’явы, рэчы ці чалавека. Таленавіты фатограф паказвае сваё ўяўленне і погляд. Калі бачыш свет «пакадрава», а менавіта так выглядае наваколле праз аб’ектыў, то заўважаеш тое, што не зловіць мімалётны позірк.

Самае пажаданае для творчай асобы — гэта высокая адзнака і разуменне яго задумкі гледачом.

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Фатограф нашага выдання — Вячаслаў Пабядзінскі. Яго лепшыя партрэты прынялі ўдзел у агульнай выставе віцебскага фотаклуба «ФотаКрок». З 20 кастрычніка ў Арт прасторы ЦСМ на Таўстога, 7 адкрылася выстава «Вольная тэма».

 

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Разам з Пабядзінскім у выставе ўдзельнічалі лепшыя фатографы аб’яднання. Гэта Таццяна Лабацкая, Вольга Буракова, Ірына Дзенісава, Насця Седунова, Уладзімір Залозны, Валерый Нестараў, Генадзь Дубінін, Іван Рэут, Максім Батурын, Андрэй Самуйлаў.

 

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Асобна хочацца вызначыць цёплую атмасферу на адкрыцці выставы і павагу да гледачоў з боку ўдзельнікаў.

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Віншуем Вас з важнай падзеяй. Творчага натхнення і прыемных краявідаў вам шаноўныя фатографы!

Выстава адкрыта. Прыходзьце за станоўчымі эмоцыямі.

Цікава:

  • Першы фотакружок у Віцебску з’явіўся ў 1901 годзе.
  • Марк Шагал пачынаў сваё самастойнае жыццё з фатаграфіі. Пасля заканчэння рамэснага вучылішча, ён працаваў рэтушорам (сучасны фоташоп) у фота студыі на вуліцы Вакзальнай у 1906 годзе.
  • Прыладу для хуткасной з’ёмкі зрабіў знакаміты віцебскі фатограф Сігізмунд Юркоўскі ў 1883 годзе.

Фота ўдзельнікаў:

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7
Ірына Дзянісава. Б/Ч
Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7
Уладзімір Залозны. Фестівальная лужа
Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7
Вольга Буракова. Мэгі ў дымцы
Оцените статью
Витебский Курьер