Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Главное

Музей Гісторыі Асабістага Калекцыяніравання — гэты сучасны музей побач з Амфітэатрам у гістарычным будынку XIX стагоддзя. Пабудавалі яго як электрастанцыю для кіравання трамвайным рухам. А зараз гэта філіял Абласнога музея.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

У пастаяннай экспазіцыі дэманструецца 1700 каштоўных экспанатаў мінулага жыцця.

Гэта рэчы звязаныя са знакамітымі краязнаўцамі і ганаровымі грамадзянамі Віцебска: А.П. Сапуновым, А.М. Семянтоўскім, К.К. Бергнерам. Курыльныя люлькі, зброя і частка «масонскай» калекцыі В.П. Федаровіча. Парцаляна і гадзіннікі А.П. Брадоўскага і «нумізматычная галерэя» І.Д. Галькевіча.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

А другая палова музея  адведзена пад зменныя экспазіцыі.

Самі вырашайце, што глядзець спачатку. Я пачала з сучаснасці: са шчырай і цёплай  выстаўкі фатаграфіі  на першым паверсе.

Немагчыма прайсці, не засяродзіўшы ўвагу на вялікіх вачах і выразных пачуццях дзіцяці, чые фота занялі сцяну. Гэта фотавыявы дачкі фатографа Валерыя Нестерава.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Нестераў шмат гадоў займаецца фотаадлюстраваннем. Ён з’яўляецца актыўным удзельнікам Віцебскага Фотаклуба імя Сігізмунда Юркоўскага «Старая ратуша».

Гэта другая выстава з шэрагу персанальных выставак удзельнікаў праекта «За аб’ектывам» .

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

На адкрыццё выставы 26 сакавіка прыйшлі ўдзельнікі клуба і аматары фота справы.

Аўтар падрыхтаваў для прагляду свае мінулыя здымкі і сучасную працу.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Пра сябе фатограф распавёў, што сур’ёзна заняўся здымкай пасля нараджэння дачкі. А да гэтага быў аматарам з дзяцінства.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Муза Валерыя — яго дачка Дар’я ўжо мае за плячыма 16 гадоў. Гэта яе дзіцячыя здымкі займаюць асобную  сцяну залы.

На жаль, гераіня не згадзілася асабіста прысутнічаць на адкрыцці.

А вось яе фота выявы, напоўненныя бацькоўскай любоўю і захапленнем — самыя кранальныя на выставе.

Прыемная глянуць на аўтарскі чорна-белы Віцебск — гэта фатаграфіі з рэтра настроем.

Падзяліўся аўтар і сваім знаходкамі ў стылі «макрафота» . Валерый расказаў, што карыстаецца спецыяльным аб’ектывам і амаль не апрацоўвае кадры.

Прыкладам удалай працы стала «Пчала» з 2013 года.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Несцераў сказаў, што звычайна працуе па прынцыпу: убачыў — зняў. Але бывае, што аўтар і спецыяльна бярэ фотаапарата і ідзе на творчае паляванне.

На маю думку,.фатограф тады здзейсніўся, калі яго работу можна пазнаць.

Нестераў мае ўласны стыль адпаведна характару: сціпласць, якасць і майстэрства, я б так кораценька апісала гэта.

Далей шлях вядзе гледача ў залу з творчасцю Маскоўскага графіка Германа Ратнера: на выставу «Герман Ратнер. Рамантычны вандроўнік».

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Экспанаты выставы былі падораны сястрой Германа Ратнера Віцебскаму музею.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Мастак–графік Ратнер вядомы ў свеце як майстар экслібрыса (асабістыя мастацкія адбіткі для бібліятэкі)

Акрамя адбіткаў аўтарства Ратнера ў зале размешчаны лінагравюры, ілюстрацыі для кніг, выкананыя алоўкам, тэмперай і алеем.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Гэта сур’ёзныя мастацкія творы для тых, хто разумее, а мне было проста цікава паглядзець і даведацца, што такое ёсць.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

А для вясёлых нотак, раю падняцца з гэтай сур’ёзнай вялікай залы на другі паверх. Тут змешчана  «Катакалекцыя» Дзмітрыя Рыжыка.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Сёння спадар Рыжык валодаю амаль шасцюстамі «мімішнымі» кацейкамі.

На вітрынах і паліцах невялічкай залы змешчаны коцікі з розных куткоў свету, выкананыя з розных матэрыялаў. Тут ёсць і гліняныя, і папаравыя, і металічныя вырабы. А яшчэ цікавыя малюнкі на кататэму.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Дзмітрый вандруе па розным краінам і прывозіць дадому новыя экспанаты. А пачалося ўсё 10 гадоў таму — з талерачкі з горада Катор. Самабытны горад у Чарнагорыі, напоўнены гісторыяй і архітэктурнымі помнікамі. Вядомы тым, што на кожныя 15 квадратных метраў прыходзіцца адна котка. Коцікі з Віцебску тут таксама ёсць.

Музей гісторыі добрага густу ў цэнтры Віцебска

Цяпло і шарсцістасць гэтай выставы стварае накірунак на дабро і аптымізм. Сёння гэта дорага каштуе.

Усе зменныя выстаўкі  Музея Гісторыі Асабістага Калекцыяніравання працуюць амаль да чэрвеня.

Музей сардэчна запрашае наведвальнікаў з 10 да 18 гадзін, а ў чацвер да 20.00, акрамя панядзелка.

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий