Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Главное

Магдэбургскае права — гэта сістэма самакіравання горада. У сярэднявечча такім правам горад ушаноўваўся за высокі ўзровень грамадскага і эканамічнага развіцця ці за ваенныя дасягненні.

Магдэбургскае права — назва прававой платформы па назве горада, дзе сістэма злажылася практычна і была юрыдычна абгрунтавана. Магдэбург – тагачасны буйнейшы цэнтр Германіі, быў  усходняй брамай імперыі франкаў. Высокі бераг Эльбы і порт на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, а таксама рэзідэнцыя архіепіскапа – галоўныя каштоўнасці.

Зусім не выпадкова, што менавіта тут увасобілі прывабную мадэль кіравання.

З Магдэбурга сістэма распаўсюдзілася на Польскае каралеўства і Княства Літоўскае.

Кароль ВКЛ Вітаўт трохі трансфармаваў прывілеі пад сябе, але Магдэбургскі падмурак застаўся.

Што давала Магдэбургскае права гораду?

Феадальныя гарады ў большасці кіраваліся аўтарытарна.

«Да бога высока, да караля далёка, а пан — ваявода тутака», дзейнічала часта не на карысць агульнай дзяржаве. Сутыкненні паміж мясцовымі групоўкамі часта прыводзілі да сур’ёзных канфліктаў.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

А кароль быў зацікаўлены, каб гарады мелі стабільнае развіццё. Таму адзіная сістэма кіравання была на карысць дзяржавы.

Разумеў гэта і Кароль Вялікага княства Літоўскага. Першым прывілеі самакіравання атрымала сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Вільня. Гэта адбылося ў 1386 годзе. Праз 4 гады было ўзнагароджана Бярэсце. Трэцім магдэбургскім горадам, праз 100 гадоў, стаў Полацак, а потым Менск.

Віцебск стаў магдэбургскім толькі 17 сакавіка 1597 года

Літва межавала з Масковіяй. А гэта рабіла жыццё памежных гарадоў небяспечным.Таму Віцебск, Полацак і Магілёў мелі асаблівы паўваенны склад гарадскога жыцця. У нас была і свая, дастаткова эфектыўная сістэма кіравання. Яна была разлічана на абарону.

Нядаўна скончылася чарговая вайна (а ў XVI стагоддзі іх было 4!) пасля якой Масковія вярнула захопленыя землі Літвы і пачаўся нядоўгі мірны час.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Раней за 1590 год, неабходнасці атрымання прывілеяў не было. А вось з 1590-х гадоў узнік канфлікт паміж коннымі і пешымі мяшчанамі горада і павета. І ў верасні 1596 віцябляне звярнуліся да ваяводы Міхаіла Сапегі з прашэннем аб наданні гораду права самакіравання.

Пасля разгляду прашэння Кароль польскі и вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза 17 сакавіка 1597 года ўшанаваў Віцебск прывілеямі Магдэбургскага права.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

А існуючыя правілы, якія не супярэчылі Магдэбургскаму праву ўпісалі ў звод новых законаў .

У чым прыцягальнасць Магдэбургскага права?

Па сутнасці — гэта сучасная дэмакратычная выбарчая сістэма кіравання, якая і зараз дзейнічае ў Еўропе.

Савет гараджан фактычна кіруе сваім жыццём. Пасада галоўнага ваяводы і войта, а таксама пана-кашталяна станавілася выбарчай. Займаць яе болей аднаго тэрміна не дазвалялася. Паўторна можна было прэтэндаваць на «мэрскае» крэсла, але толькі пасля таго, як пройдзе чатыры тэрміны.

Горад набываў права збіраць мясцовыя падаткі. Меў уласную мытню і ствараў уласную харугву ў войску. Уласны герб і пячатка давалі права на гандлёвы і юрыдычныя пагадненні. Невялікая дзяржава ў агульным каралеўстве.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў ВіцебскуЯк адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

 

 

Мясцовая шляхта і мяшчане ўдзельнічалі, нараўне з заможнымі панамі, у вырашэнні мясцовых пытанняў. І кожны жыхар рабіў унёсак ў сваё і агульнае жыццё.

Дзякуючы Магдэбургскім прывілеям і ў Літоўскіх гарадах не было паразы ў правах для яўрэяў. Віцебск і Полацак расквітнелі.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

 

Рынкавая плошча горада — месца гандлю стала яшчэ і Саборнай. Для працы гарсавета была пабудавана Ратуша і гасцінны двор. Усяго на Беларусі іх было 25, па колькасці гарадоў з правам самакіравання. Да нашага часу дажылі толькі 7.

У Ратушы знаходзілася выканаўчая ўлада горда, суд, падаткавая і мытня. Ну, і безумоўна, карчма. То бок, дзе ж, калі не за духмянымі мядамі весці дамовы і падпісваць узгадненні.

26 гадоў былі вельмі плённымі. Пабудавалі млын на Дзвіне. Расквітнелі гандаль і адукацыя. Але здарылася непапраўнае. У Літве ўзнік царкоўны рух на ўніфікацыю царквы і падпарадкаваннем яе Папе Рымскаму. Новая Ўніяцкая царква яднала розныя канфесіі. Навіна і прагрэсіўнасць рабілі царкву вельмі прыцягальнымі. Асабліва гэтаму працівіўся Маскоўскі патрыярхат і праваслаўная руская царква.

Поспехі Кунцэвіча ў Полацку напалохалі царкоўнае начальства.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Таму яны настрапалілі праваслаўных мяшчан Віцебска ўзнікла замова і фэйкавая навіна аб затрыманні праваслаўнага святара стала повадам для жудаснага забойства. Філосафа і асветніка Іязафата Кунцевіча натоўп гараджан нацкаваны царквой забіў і ўтапіў у Дзвіне.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

За гэта горад пазбавілі права самакіравання. 19 загаворшчыкам на рынкавай плошчы адсеклі галовы, болей за 100 былі асуджаны, многія збеглі ў Маскву. 22 студзеня 1624 першую Ратушу спалілі, пячатку і герб зламалі, а яшчэ скінулі званы і выплавілі з іх адзін вялікі, які званіў у памяць Кунцэвічу.

Паўторнае атрыманне права самакіравання Віцебскам

Пасля жахлівага забойства Кунцевіча горад сцішыўся. Некалькі разоў звярталіся гараджане за аднаўленнем Магдэбургскага права.

І дазвол атрымалі толькі 25 лістапада 1644 года. Так літоўскі кароль Уладзіслаў IV Ваза адзначыў Віцебск за гераічную барацьбу з усходнім суседам.

Ратушу адбудавалі і пачаўся перыяд росквіту. Віцебск стаў не толькі сталіцай усходняй Літвы, але і буйным Еўрапейскім горадам з высокім узроўнем адукацыі.

І нават пасля спалення па загаду Пятра Першага пасля паразы ў 1708 годзе хутка аднавіўся.

Цэнтр Віцебска атрымаў свае сучасныя характэрныя архітэктурныя рысы. Адбудаваны ў каменні Езуіцкі калегіум з Базылянскім касцёлам, порт на Дзвіне, млын, буйныя мануфактуры і гандлёвыя кампаніі. А школа, універстытэт і тэатр рабілі наш горад прывабным.

А потым пасля другой Шведскай вайны пры раздзеле Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Віцебск адышоў пад пратэктарат Масквы.

Віцебск страціў права адміністратыўнага цэнтру і стаў горадам Беларускага павету ў складзе Пскоўскай губерніі.

У 1775 годзе Магдэбургскае права было канчаткова скасавана Расеяй. Але Ратушу пабудавалі з камня. Тут змясцілася жандармерыя і гаўптвахта.

Толькі  новы Расійскі цар Аляксандр, аднавіў Віцебскую правінцыю, як адміністратыўную адзінку Расійскай імперыі і ў 1802 годзе гораду  «жаловалі царскую грамоту».

У гэтым жа годзе і Ратуша змясціла новую думу. Якая ўзгаднялася з губернатарам прызначыным Масквою.

Калі вы дасюль дачыталі, то, мабыць, зразумелі, што мая публікацыя не вучоная праца. Гэта аўтарскі пераказ дадзеных, прачытаных мной літаратуры і звестак у інтэрнэце.

Калі збірала матэрыял, то была здзіўлена недакладнасцю дат і трактавання тагачасных падзей.

Мой артыкул, мая мэта — зацікавіць. А за дакладнымі звесткамі, калі ласка, у музей.

Віцебская Руша сёння

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Сучасная Віцебская ратуша — гэта візітная картка нашага горада. Аснова будынка захавалася з 1775 года, але ў 1911 быў дабудаваны трэці паверх вежы. Гэта той рэдкі выпадак, калі будынак з большага захаваўся ў першародным выглядзе.

Вежу толькі прабілі ў чатырох напрамках для ўладкавання гадзінніка. Дзякуй, што не разбурылі, як Мікалаеўскі сабор ці Васкрасенскую царкву, ці Сафійскі сабор, ці іншыя помнікі культуры і архітэктуры.

Сёння тут месціцца Абласны краязнаўчы музей.

Мерапрыемствы ў гонар 425 годавіны надання гораду Магдэбургскага права і Дзень нараджэння Ратушы

Абласны музей да свята зладзіў выставу «Ратуша — центр Віцебска». Пад гэта адрамантавала першы паверх вежы.Тут усталявалі электронны стэнд і копію Кнігі прывілеяю. На адкрыцці выставы дэманстраваўся арыгінал Кнігі, які захоўваецца ў фондах музея.

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Для прагляду ў вялікі планшэт загрузілі даступныя 3 кнігі знакамітага даследчыка Віцебскай гісторыі Аляксандра Сапунова «Віцебская старына», выдадзеныя на пачатку ХХ стагоддзя. Фотаздымкі і малюнкі ад ХVIII да ХХ стагоддзя. Гэта ўсе можна глядзець і чытаць падняўшыся ў вежу.

Яшчэ 17 сакавіка ў музеі прайшоў «круглы стол» — «Кніга прывілею г. Віцебска: часіна і вытокі права».

Як адзначалі 425 гадоў Магдэбургскага права ў Віцебску

Дацэнт ВДУ імя , Мікалай Дулаў распавёў пра ўплыў Магдэбургскага пМашэраварава на развіццё горада. Цікава расказаў пра мінулае і наш Віцебскі краязнаўца Уладзь Булаўскі.

Прысутнічалі на падседжванні і прадстаўнікі ўлады. Цікава было даведацца, што поле герба Віцебскай вобласці першапачаткова было зялёным. А перарабілі знак на шыльдзе па звароты Віцебскай патрыярхіі.

Загадчыца краязнаўчага музея Таццяна Старынская распавяла пра тое, што ў год Гістарычнай памяці мае намер стварыць характэрны ўнікальны брэнд горада Віцебска.

Яна прапанавала стварыць у музеі асаблівы гістарычны гурток, дзе жыхары нашага горада, якім не ўсё роўна на сваю спадчыну, разам з навукоўцамі маглі б вывучаць гісторыю родных мясцін.

Калі ў вас ёсць нейкія прапановы і думкі па гэтай тэме то, калі ласка, ў Ратушу. Бо на сучасны момант у нашай гісторыі болей пытанняў, чым адказаў.

Ад яе прагучала ініцыятыва ўшанаваць дату атрымання Віцебскам Магдэбургскага права і ўладкаваць у скверы Маякоўскага мемарыяльную дошку.

(З усёй маёй павагай да расійскага паэта, то мо і сквер трэба было назваць, напрыклад, Саборны ці хоць Ратушны.)

Что, где, когда и чем было в Витебске. Ратуша в картинках

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий