«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Главное

«Пачаўшы нечага чакаць, чакаеш ужо меншага». Марыс Бланшо    

Французскі літэратар Марыс Бланшо — любімы аўтар Вікторыі Крупскай.

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Крытык, пісьменнік, эсэіст Бланшо вядомы халодным, абстрагаваным стылем апавядання.

Выстаўка «Чаканне напоўненасці» Вікторыі Крупскай мае не толькі яго цытаты, але і, здаецца, сам дух яго тэкстаў з ілюзіяй чакання і ўласным падтэкстам мастачкі.

Экспазіцыя створана згодна аксіёмы напісання цікавага тэксту. Залог цікавасці — гэта майстэрскі выбудаваная канцэпцыя. Чытач, ён жа глядач, бярэ накірунак прапанаваны аўтарам і крочыць далей па тэксту.

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Па зместу выставы відаць, што аўтар мае выбітны асабісты вопыт куратарскай працы.

Толькі ў АРТ Цэнтры Марка Шагала Вікторыя Крупская курыравала 4 арыгінальных выставы жаночага мастацтву. За яе плячыма 13 персанальных выстаў па ўсім свеце і ўдзел у шматлікіх беларускіх і міжнародных Арт падзеях. Гэты вопыт дапамог скласці змястоўную гісторыю ў трох «шагалаўскіх» залах мастацкай галерэі.

Пачаць вандроўку ў сучасны эмацыйна-каляровы сусвет Крупскай прапанавана з маленькага эпілога на ўваходзе. Своеасаблівае рэзюмэ — чатыры старонкі  асабістай гісторыі, напісаныя маленькім шрыфтам.

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Выбудаваны змест, як зваротнае адлюстраванне жыцця — ад рамантычнага вечара, праз дзённыя турботы, шлях і захапляльныя колеры ў празрысты ранак, з яго чаканнем новага дня, з яго турботамі, новымі фарбамі і падзямі.

Першая зала — стыль НЮ.Здаецца, мастак прадумана абараніла гэту шчырую тэму глыбокімі колерамі.

Адкрытасць сюжэта, эротыка і пачуцці закрыты густым вэлюмам фарбы. Яна толькі надае глыбіню вобразам і адчуванням.

Другая — самая вялікая і яркая зала захапляе экспрэсіяй кіслотных колераў. Шматслаёвыя партрэтныя вобразы з эмацыянальнай афарбоўкай перамежны правакацыйнымі адчуваннямі і цытатамі Бланшо на французскай і рускай мове

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Трэцяя зала — катарсис.Тут сцішаны празрысты ранішні блакіт, цені і паўцені, абстракцыі. Работы  2021 года з назвай, якая дала агульную назву экспазіцыі. Сваесаблівы пралог, які пакідае жаданне паўторнага чытання аповесці.

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

Скончыўшы прагляд ўзнікае жаданне прайсці шлях яшчэ і яшчэ раз у звычайным жыццёвым накірунку.

Ізноў пайсці ад празрыстага ранішняга срэбранага блакіту з шакаладнымі ценямі конаўкі на столі і перакрэстам сініх палос на абрусе ў вар’яцка-фарбаваны дзень і потым у сцішаную рамантыку вечара.

Мне гэта зала болей за ўсё прыйшлася да сэрца. Мо гэта ўласнае чаканне пакою ўвасобілася ў ранішняй чайнай цырымоніі Вікторый Крупскай?.

Дарэчы, першая персанальная выстава мастачкі ў 1998 годзе адбылася ў нямецкім горадзе Брэмен у галерэі «Чайны дом».

«Чаканне напоўненасці» — персанальная выстаўка Вікторыі Крупскай у Арт Цэнтры Марка Шагала ў Віцебску

23 гады прафесійнага мастацкага шляху, адукацыі і самаадукацыі

Алена Ге — супрацоўнік Шагалаўскай галерэі сказала пра тое, што Вікторыя Крупская — чалавек які жыве мастацтвам і шмат часу супрацоўнічае з Арт цэнтрам.

На выставе прысутнічаў першы настаўнік Крупскай — мастак Леанід Мядзвецкі. Ён расказаў, што з першай сустрэчы было зразумела, што гэта  дзяўчынка мае талент. Далейшыя гады вучобы ў 1 мастацкай школе і  Тэхналагічным універсітэце толькі пацвердзілі гэта.

Эпілог

Аднойчы вядомы мастак–педагог Аляксандр Салаўёў сказаў, што калі з выстаўленых карцін адна ці дзве знайшлі свайго гледача, то выстава атрымалася.

Так гэта, ці не, кожны зможа праверыць на сабе.

«Чаканне напоўненасці» Вікторыі Крупскай у Шагалаўскім Арт Цэнтры працуе амаль да пачатку лютага.

«НЮансы образа»: выставка 16+ в Художественном музее

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий