«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска

Главное

15 верасня Віцебская суполка мастакоў «m ’ART» адчыніла сваю штогадовую выставу.

15 год для творчай групоўкі лічба знакавая — юбілейная, таму мастакі выбралі фармат экспазіцыі падобны на справаздачу .

Месцам дэманстрацыі дасягненняў пятнаццацігадовай плённай працы стаў Віцебскі Шагалаўскі Цэнтр.

Датай нараджэння аб’яднання самі ўдзельнікі лічаць 2006 год. Тады Алег Захарэвіч, Алёна Гурына і Сяргей Сотнікаў зладзілі сумесную экспазіцыю «Зімовыя сны» у Віцебскім Цэнтры Сучаснага Мастацтва. Пачатак быў вельмі ўдалы,таму з’явілася жаданне працягу выставачнай тэмы. А калі калектыўная думка вітае ў паветры, то звычайна матэрыялізуецца.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Алена Ге, Iрына Воранава, Алег Захарэвіч, Уладзімір Канцэдаўлаў, Алена Гурына, Леанід Мядзведзкі, Сяргей Сотнікаў.

У 2007годзе да трыа далучыўся Ўладзімір Канцэдайлаў. Сумесная праекты зайгралі новым колерам і ў 2011 годзе суполка вырашыла набыць афіцыйны статус.

З цыклічнасцю ў пяць гадоў праект набывае новыя рысы .

2016 год абвясціў прыход Аляксандра Дзямідава і квартэт перарос у квінтэт, якім і з’яўляецца да сучаснага моманту .

Самадастатковыя паспяховыя людзі звычайна не гараць жаданнем аб’яднацца, калі няма захапляльнай агульнай мэты. А тут выбітных паспяховых людзей ахапіла ўсясветная захапленне постмадэрнісцкай філасофіяй.

Постмадэрнізм — гэта вольнае жыццё!

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Аляксандр Дзямідаў «Гаспадыня. Адам і Ева».

Магутная рака постамадэрнізму ахапіла сусветную культуры ў другой палове XX стагоддзя . Новая філасофія пачала прачынацца ў 50-х гадах.

Назву стылю даў Арнольд Джозэф Тойнбі. Ён вызначыў «постмадэрнісцкае жыццё», як волю і новыя ідэалы, які маюць накірунак на духоўны рост чалавека. Навуковец звязаў з’яву з аднаўленнем свету пасля другой міравой вайны.

К 60-м гадам «паслясучаснасць», амаль змыла ўсе межы і забароны эпохі мадэрнізму і ўлілася вольным патокам у музыку, выяўленчае мастацтва, літаратуру і, наўпрост, у сацыяльныя зносіны.

Жыццё чалавецтва заіграла новымі, недзе нават і вар’яцкімі фарабамі . Музыкі нават прыдумалі сабе шокавы слоган — «Сэкс.Наркотыкі.Рок-н-ролл».

Паўдрымотны Элвіс Прэслі, гучныя «Бітлы», фотавыявы і перформанс Эндзі Ўорхала, металалом Бальдачыні, асамбляж Жана Дзюбуйе , відэарт Бруса Наўмана, фігуратыўнасць Фрэнсіса Бэкана і мноства іншых незвычайных выяў нарадзіла постмадэрнісцкая філасофія.

Новы стыль, а лепей сказаць, адсутнасць любых догмаў, стварыў допінгавую сумесь для самых арыгінальных людзей.

Мастак — гэта адзінка. І ён, увогуле, нічога і нікому не павіннен. А яму трэба вольнае паветра. Толькі яно здольнае нарадзіць генія і даць неабходны рух творчаму жыццю. Мастацтва «на злобу дня» ці па заказу ўлады, без душы і сэрца творцы — гэта пустата і труха пра якую заўтра ніхто не ўспомніць. Няма ніякіх рамак і шораў. Правіла павінна быць адно — аніякіх правіл!

На дэмакратыі і сяброўскай дапамозе грунтуецца адзінае агульнае ўяўленне суполкі «m ’ART»

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Алег Захарэвіч «Лабірынт»

«Гэта дынамічны праект, што афармляе прамежкавыя вынікі свайго развіцця выставачнымі выявамі. Плюралізм экспазіцый грунтуецца на пастмадэрнісцкім паняцці актыўнага адрознення. Таму збор твораў на выставе здзіўляе шыратой і незвычайным увасабленнем. Такое мастацтва ніколі не будзе застарэлым. Душа, якую мастак уклаў у свой твор, робіць яго каштоўным і вечным», — падкрэсліла Алена Ге, спецыяліст Шагалаўскага цэнтру.

Яна распавяла пра тое, што мастакі суполкі «m’ ART» запрашаюць да сябе на выстаўку іншых мастакоў розных жанраў, што набліжае звычайнага гледача да мастацтва:

«Мы любім Март за вольнае паветра і магчымасць убачыць розныя стылі і выяўленні таленавітых мастакоў не абмежаваныя ніякімі рамкамі».

За 15 гадоў дзейнасці аб’яднання ў экспазіцыях прымалі болей за 40 вядомых мастакоў. У іх ліку: Аляксандр Некрашэвіч, Усевалад Швайба, Раман Сустаў , Аляксандр Шаппо , Лілія Кулёнак і іншыя .

Да ўдзелу ў юбілейнай выставе запрасілі вядомага Віцебскага абстракцыяніста Леаніда Мядзведскага.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Леанід Мядзведзкі «Сакавік.Нядзеля.Ранак»

Ён прадставіў шэраг сваіх работ асабістую абстракцыю імгненняў: «Март. Нядзельны поўдзень» альбо «Сакавік.Нядзеля.Ранак» моманты жыцця чалавека, які трэба захаваць.

У мяне малюнкі нарадзілі мелодыі Вівальдзі «Поры года». А прадстаўнік Віцебскага абласнога музея, які меў выступ на прэзентацыі, убачыў тонкі абстрактны намёк на назву аб’яднання.

Юбілейная выстава «Выбранае»

Мінулыя паказы мелі адзіную канцэпцыю. Напрыклад, ў 2015 годзе выстаўка запрашала гледачоў у «Лабірынт фантазій», у 2017 годзе былі «Сны», а ў 2020 «Прасякненне ў эпоху» (Прысвячэнне 100-годдзю УНАВІСа.)

Гэта экспазіцыя юбілейная. Яна на 100 адсоткаў адпавядае духу постмадэрнізма плаванне вольным стылем. «Выбранае»,азначае, што кожны ўдзельнік вырашаў самастойна, што ўключаць у паказ.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Алеш Захарэвіч «Арэлі»

Куратарам быў вызначаны Алег Захарэвіч:

«Наша суполка вельмі дэмакратычныя. Кожны з нас быў куратарам, выбіраў тэму для чарговай выставы, вырашаў каго запрасіць і займаўся арганізацыйнымі пытаннямі астатнія дапамагалі адлюстраваць ывыбраную тэму. Мінулыя гады збіраючы чарговую дэманстрацыю творчасці мы ўсе пылалі яркім полымем.Цяпер гарым трохі цішэй, але полымя стала болей стабільным. Здаецца, нам ёсць, чым ганарыцца. Болей за 40 майстроў выяўленчага мастацтва з Беларусі і Расіі дэманстраваліся ў Віцебску. Вялікая ўдзячнасць Цэнтру Сучаснага Мастацтва за 13 нашых мінулых справаздач і за гэту, якую мы з вялікім задавальненнем і падзякай дэманструем у Шагалаўскім цэнтры».

Кожны ўдзельнік групоўкі прэзентаваў экспазіцыю і сябе

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Сяргей Сотнікаў «Начны шпацыр»

Сяргей Сотнікаў назваў «Выбранае» паказам важных момантаў сваёй дзейнасці за мінулыя гады. На яго думку «кожны мастак выбіраў тое, што яму бліжэй, што лічыць характэрным і знакавым для сябе : дасягненні ці думкі, знаходкі, ці роспач аўтара».

Сам ён прадставіў фігуратыўныя і фармальныя кампазіцыі глыбокага філасофскага складу лабірынт думак і жыццёвых калізій на палатне і ў металічным выкананні.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Сяргей Сотнікаў «Час рашэнняў»

Алена Гурына адзначыла, што 15-год запар праект нясе радасць гледачам і ўдзельнікам. Яе «Гербарый», як вобраз намагання надоўга захаваць прыгажосць гэта канцэптуальная рыса выставы.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Алена Гурына — «Гербарый»

Працягам тэмы калекцыйных знаходак сталі фактурныя абстрактныя эюцюды Уладзіміра Канцэдайлава.

Аляксандр Дзямідаў сваімі казачна яркімі фарбамі каляровымі снамі, дае адпачынак гледачу і заве ў дзіцячыя мроі.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска
Аляксандр Дзямідаў «Чаканне свята»

Эпіграфам выстаўкі «m ’ART»   «Выбранае», можна назваць знакавыя творы Алега Захарэвіча «Лабірынт» і «Арэлі».

Сапраўды, што наша жыццё, калі ні лабірынты думак і не арэлі пачуццяў?

Выстаўка запрашае гледачоў да 25 кастрычніка і працуе па графіку «Шагалаўскага Цэнтру», які знаходзіцца ў парку «Герояў 1812» года.

«Просто дети в школе» — выставка на улице Суворова 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий