«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?

Главное

Жаданне асэнсаваць нашу мастацкую спадчыную не ўпершыню лунае ў творчым паветры Віцебска.

Мастацкая дынастыя МядвецкіхВіктар Аляксандравіч і яго два сыны — Сяргей і Аляксей пішуць трэцюю кнігу на тэму Віцебскага асабістага мастацкага ўхілу.

Ім ёсць пра што пісаць: гмах УНАВІСу і Малевічская рэлігія, унікальная Шагалаўская тэма, чым не аснова для Віцебскай школы?

Лагічна, што і Таццяна Старынская, якая  са  студзеня 2020 года кіруе Віцебскім краязнаўчым музеем, уключыла падначалены Мастацкі музей ў пошук «Мастацкага брэнда» горада.

У 2020 годзе яны ўпершыню зладзілі першую экспазіцыю — інвентарызацыю: спробу прадэманстраваць: «тавар лікам».

Мэта двух выстаў «Віцебскі мастак» — не сабраць стылёвае адзінства і не скласці цікавую гісторыю. Гэта збор твораў па прынцыпу: «цукерка асарці» — розныя і ўсе смачныя — выбірай якая даспадобы..

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Урублеўская Святлана: «Прыцемак». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Для мастацкага музея Віцебска  гэта не зусім звычайны фармат. Выставы заўжды камбінуюцца на азначанаю тэму — напрыклад сакавіцкія «НЮансы вобраза», стылем «Ню» аб’ядналі майстроў ад Юдэля Пэна і Давіда Якерсона, да Салаўёва,Сотнікава і інш.

«Віцебскі мастак» складзены ж па адзінаму прынцыпу: «Месца жыхарства — Віцебск і акруга, адукацыя — жывапісец».

Падрабязней пра правілы адбору расказала працаўнік музея Анастасія Папроцкая:

— «Віцебскі Мастак» мы збіралі з нашых фондаў і па прынцыпу — «Прынясіце да нас творы, якія вам падабаюцца». Усяго ў экспазіцыя прынялі ўдзел 58 мастакоў. Нашай справай было размясціць іх працу ў прасторы музея.

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Мядзвецкі Віктар: «Снегапад». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Сёння ў нас з выстаўкамі  вельмі дэмакратычна. Мэтанакіраванне музея— адшукаюць баланс паміж даступнасцю дэманстрацыі творчасці мастака ў залах музея  і ўзроўнем яго працы.

Мастацтва суб’ектыўна і мы імкнёмся не абмяжоўваць творчую ўзнёсласць майстра. Сёння кожны жывапісец можа прынесці свае творы і заявіць пра жаданне мець персанальную выставу.

Для творцы ўдзел у нашай экспазіцыі — паказальнік прафесіяналізму. Гэта надае статус. А мы імкнёмся да балансу паміж творчай задумкай і тэхнічным майстэрствам мастака. Гэта ніколі не было лёгка.  А зараз, калі нават Мастацкі факультэт прымае дыпломныя працы ў абстрактным стылі, яшчэ цяжэй. Раней выпускны твор быў паказальнікам тэхнічнасці і адукацыі студэнта. А як цяпер будуць, напрыклад, па чорным квадраце вызначаць, валодае мастак тэхнікай ці кампазіцыяй?

Таму рашэнне ўключыць выставу ў наш графік прымаем калегіяльна. Часта звяртаемся да вядомых мастацтвазнаўцаў».

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Алінай Трукан: «Радасць пасля навальніцы». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Здаецца — гэта добрая справа. Ёсць мастакі, якім цяжка зрабіць рашучы крок і стварыць асабістую экспазіцыю. Таму пошук новых імёнаў і падтрымка вядомых — блаславёны шлях.

Тым больш з уласнымі галерэямі ў нас ніяк. Адзіная засталася — «Сцяна», мастака Мікалая Дундзіна.

«Калі мастацтвазнаўцы збіраюцца разам, яны гавораць пра форму, структуру і сэнс. Калі мастакі збіраюцца разам, яны гавораць пра тое, дзе можна набыць танны разбавіцель». Пабла Пікасо.

З гэтым згодны і нашы жывапісцы. Гэта глядач аддае перавагу стылю, а мастак шукае свой унікальны шлях і зусім іншае  пытанне — ці заўважыць і ўхваліць яго публіка.

Віцебскім мастакам ёсць, што прадэманстраваць. Цокальная зала і фае другога паверха цалкам заняты «Віцебскім мастаком».

Ніжняя зала, на прагляд якой патрэбен квіток, мае суцэльнасць. Здаецца тут перад усім гучыць рамантычная нота.

Скіроўваюць прагляд летуценныя творы Андрэя Вайцэхоўскага «Маленькі прынц» і «Ля крыніцы».

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Андрэй Вайцэхоўскі: Маленькі Прынц. Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Знакамітыя Малей, Ляховіч, Скавародка, Дундзін, Васільевы і іншыя, сабраны ў адзіны «рэалізм пачуццяў» ( Я б так назвала гэту залу).

Фае другога паверха не мае асаблівай схемы. Тут зместаскладаны жанравы твор «Мой дом» Валянціны Ляховіч, кантрастуе з  кранальна-рэалістычным «Партрэтам дзеда» Аляксея Мядзвецкага,«Русальная нядзеля» Вячаслава Шайнурава з наіўна-пазітыўнай  Алінай Трукан і яе «Радасцю пасля навальніцы». Насупраць, эксцэнтрычнага «Вядра смецця», тыпу«а –ля Энді Уорхал» Міхайлоўскага Віктара, размешчана летуценная акварэль «А памятаеш той вечар і гэты стары дом» Андрэя Духоўнікава.

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Андрэй Духоўнікаў: «А памятаеш той вечар і гэты стары дом». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Гэта выстава, на маю думку, можа намінавацца на дасягненне: «Стылістычны шок 2020-2021».  Мо  гэта і быў задуманы сэнс?

Здаецца, яна дае ўяўленне пра колькасць непаўторных талентаў Віцебска, але ж да высновы: «Вось яна — наша Віцебская школа», нечага не хапае.

Дарэчы, ў адзіным напрамку вузка жанравай «Ню-экспазіцыі», мне падалося, гэта выглядала ясней.

Карані заўжды ў мінулым

У былыя часы Саюз мастакоў аднаасобна і жорстка кіраваў жывапісным рухам у СССР і непасрэдна  Беларусі. Калі мастака не было ў Саюзе, то яго не было ў афіцыйных залах.

Віцебскія ж адолелі стварыць там раскол. Яны аб’ядналіся ў нефармальную групоўку «Квадрат». Існавала аб’яднанне на працягу 1987-1994 гадоў. У склад уваходзілі — Аляксандар Малей, Аляксандр Дасужаў, Валерый Шчасны, Мікалай Дундін, Аляксандо Слепаў, Валерый Чукін, Віктар Шылко, Таццяна і Юрый Рудэнка, Віктар Міхаўлоўскі.

Вось тады ніякай спрэчкі не было. Віцебск — горад абстрактнага мастацтва. Гэта і быў наш, як зараз модна гаварыць — БРЭНД. Аснова — адукацыя на падмурку рэлігійнай спадчыны рэвалюцыйных гадоў дваццатага стагоддзя.

Часткова працягам той гісторыі стаў існуючы і зараз, праект «Абстракт» Васільевых , Дасужава і Шылко. Яны болей за 30 гадоў шукаюць мастакоў і даюць  пляцоўку для з’яднання абстракцыяністам розных краін.

Гэта было, а зараз?

Цікава пра адметны Віцебскі почырк сказала наша непаўторная Валянціна Ляховіч:

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Валянціна Ляховіч: «Партрэт». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

«Я не скажу, што Віцебск нейкі ўнікальны горад. У кожным горадзе ёсць свая рыса. Але Віцебск савецкага часу меў большую свабоду, чым Брэст, Гомель і нават Мінск.

Пашчасціла нашаму Мастацкаму факультэту і з педагогамі. Яны нас вучылі  вольнаму адлюстраванню задумкі. А гэта  галоўнае для творчага ўвасаблення. Яны ж і муштравалі нас тэхнічнымі прыёмамі і ведамі без якіх немагчыма якасна працаваць. Навучылі нас вучыцца, а гэта бясконцы шлях.

Калі перастаў вучыцца — то скончыўся як мастак.

Талент — божы дар існуе разам з працавітасцю, зацікаўленасцю і эксперыментатарствам. Заўсёды было важна знайсці раўнавагу паміж жаданнем тварыць і неабходнасцю зарабляць на кавалак хлеба. Нахіл у адзін бок азначае жабрацтва, а ў іншы ператварэнне мастака ў лабуха.

Ёсць прыклады калі жывапісец «піша прыгожанька» і мае камерцыйны поспех, але нічога цікавага ён з сябе ўжо не ўяўляе. Здаецца, зараз мала тых хто бачыць гэту мяжу».

Перакананне Валянціны Антонаўны ў неабходнасці добрай адукацыі пацвердзіў абстракцыяніст Віктар Шылко.

Ён нават зрабіў персанальную выставу «Партрэт.Нацюрморт», дзе асабіста адзначыў: «Я паказваю тое, што добра ўмею: сваю працу на працягу двух гадоў».

Віктар Аляксандравіч сціпла назваў сябе жывапісцам і казаў, што можа стане мастаком гадам к 120.

На думку маладога мастака Вікторыі Крупскай, экспазіцыя павінна мець асабістую канцэпцыю якой «Віцебскаму мастаку не хапіла».

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Вікторыя Крупская: «Адлюстраванне ветра». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Наконт уласцівага Віцебску стылю, яна сказала:

«Калі Віцебскія мастакі ладзяць выставу ў іншым горадзе, то гэта заўсёды з’ява. Мастакі пачатак творчасці якіх прыйшоўся на 80-е-90 гг. і  складаюць гэту асаблівасць. На 80 адсоткаў Віцебскі почырк склалі выпускнікі Мастацкага факультэта педагагічнага ўніверсітэта імя Машэрава. Яны задалі тон, а выпускнікі Тэхналагічнага — дадавалі гучанне гэтаму тону.

Зараз нешта знікла ў мастацкай адукацыі і ўвогуле стылёвым яднанні. Сёння я бачу пэўнае адставанне ад сусветнага мастацкага руху. На жаль, на мой погляд, адметны Віцебскі почырк неяк збялеў».

Калі прааналізаваць выставу «Віцебскі мастак» у адсоткавым выражэнні: «Было – Ёсць», то менавіта так і выходзіць.

Аснова — майстры «часу перабудовы» асноўная колькасць і якасць экспазіцыі.

Але ж добра, што тое, што сёння так, заўтра будзе выглядаць па-іншаму.

«Віцебскі мастак» ці ёсць у нашым горадзе ўласны мастацкі почырк?
Вячэслаў Шайнураў: «Снегапад». Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Выстаўка працуе да канца жніўня, але…

Спадзяёмся, што будучым летам  будзе  трэці падыход, і стане звычкай адкрываць «Віцебскі мастак» разам з папсова –папулярным «Славянскім Базарам».

А можа гэта перарасце ў нейкі фестываль? Хто ведае.

Авторский проект Валентины Ляхович: «Лучёсские экзерсисы» в Арт-центре Марка Шагала

В Витебске открылась персональная выставка художницы Валентины Ляхович

Под крылом Шагала: «Витебская мадонна» Галины Васильевой

«НЮансы образа»: выставка 16+ в Художественном музее

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий