«Гульня ў джын»: прэм’ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»

Главное

20 сакавіка ў Віцебскім нацыянальным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, з поўным аншлагам прайшла прэм’ера спектакля Андрэя Жыгура «Гульня ў джын».

П’еса складаная, псіхалагічная для вузкага кола сапраўдных тэатралаў і  якраз для камернай сцэны: такіх суботнім вечарам прыйшло не мала. Невялічкая зала была запоўнена на 100 адсоткаў.

Свой твор Андрэй Жыгур зрабіў паводле аднайменнай трагікамедыі амерыканца Дональда Лі Коўбэрна

«Гульня ў джын» — гісторыя пра дваіх адзінокіх людзей. Іх лёс вельмі сумны. Блізкія людзі не жадаюць ці не маюць магчымасці дапамагаць ім дастойна сустрэць жыццёвы рубікон.

Рэдкія нядзельныя сустрэчы — адзінае, што звязвае жыхароў сумнага дома з жыццем за сценамі багадельні.

Некаторых старых нават і раз у тыдзень ніхто не наведвае. У іх ёсць і дзеці, і ўнукі, але з-за ўзаемных непаразуменняў перарослых у непрыязнасць, кроўныя сваякі — сталі чужымі.

Такімі з’яўляюцца героі гісторыі Коубэрна.

Жаночая роля — Фонсія Дорсі. Фонсія — новенькая ў гэтым сумным месцы. Мясцовы ўклад палохае яе. У поўнай разгубленнасці яна шукае месца, дзе можа схавацца ад усіх.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»
Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) .Фота з сайта тэатра Якуба Коласа

Анжаліка Баркоўская — выканаўца ролі Фонсіі, стварыла вобраз на першы погляд ціхай і нават забітай жанчыны, якая ўнутры сталёвая — не здольная на цярплівасць і дараванне. Калісці,не вельмі шкадуючы, яна выгнала мужа і жыла выключна для сябе. Дарослы сын не атрымаў ад яе дастатковай мацярынская цяплыні. Ён хоць і жыве насупраць, але не наведвае маці і ўнукаў таксама не пускае да бабулі.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»
Уэлер Марцін. Фота з сайта тэатра Якуба Коласа.

Другі вобраз —  Уэллер Марцін, практычна, старажыл. Былы бізнесмен, які кінуў сям’ю, а к старасці — збяднеў і захварэў. Ён даўно звыкся ў новай рэчаіснасці і нават знайшоў сабе любімы занятак.

Пятро Ламан дэманструе гледачам вобраз фанабэрыстага, неўтаймаванага чалавека. Гульня ў карты для яго не проста ўцеха — гэта спосаб папесціць уласнае эга. Яму вельмі пасуе ўяўляць сябе найвялікшым гульцом, амаль Гудзіні.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»
Фота: Вольгі Завядзеевай.

Разгубленая Фонсія  — самы прыдатны аб’ект для дэманстрацыі ўласнай вялікасці. Ён чакае ад яе захаплення, калі не ім самім, то яго  майстэрствам карцёжніка. Менавіта такія адносіны, на яго думку, дапушчальныя з незнаёмай жанчынай.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»
Фота: Вольгі Завядзеевай.

Але ж у фартуны іншыя планы і раз за разам, яго самалюбаванне атрымлівае балючы ўдар. Нездаровае жаданне пакрасавацца — каціцца ў багну.

Першапачаткова ён спісвае ўсё на «навічкам вязе», але прыхільнасць фартуны да Фонсіі прыводзіць яго ў лютасць. Ён нават падазрае жанчыну ў  сувязі з незямнымі сіламі.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»
Фота: Вольгі Завядзеевай.

Проігрыш руйнуе схему дэманстрацыі перавагі, а будаваць адносіны на іншым муры, ён не здольны, таму з яго вуснаў злятае адборная лаянка. Ён нават дазваляе агрэсіўныя выпады ў бок супраціўніцы.

Але ж і яна не лыкам шытая. Яшчэ невядома, хто з іх мацнейшы. Яны патрэбны адзін аднаму, бо гэта гульня дазваляе ім адчуваць сябе, хай хоць і праз антыпатыю, жывымі. Спляценне розных адчуванняў і злосць паступова перарастаюць у  прыязнасць.

Цікава, што Коўбэрн у канцы дзеяння ставіць кропку ў адносінах персанажаў.

Канчатак п’есы па версіі Андрэя Жыгура — інтрыгуючае шматкроп’е.

На першы погляд: п’еса па зместу накіравана на сталых людзей. Віцебсікім гледачам спектаклю у сярэднім было прыкладна па 35 гадоў, але ж увесь зал на працягу гадзіны і дваццаці хвілін дзейства у захапленні ад працы майстроў падмосткаў, сядзеў  не варухнуўшыся.

Сумная і, на першы погляд, не цікавая гісторыя была шчодра напоўненна рознымі адценнямі чалавечых пачуццяў. Дзеянне аздобленае і гумарам, і лірычнымі разважаннямі, і нават шакіруючай лаянкай грубіяна Уэллера — вызывала шчыры водгук зала.

Вельмі кранальна Пятро Ламан прачытаў верш Пушкіна «Элеія» ва ўласным перакладзе. Па маім адчуванням — чэрствы верш класіка заіграў новымі фарбамі лірычнасці ад нашага любімага артыста.

Дарэчы, Дональд Лі Коўбэрн зрабіў гэты верш эпіграфам да трагікамічнай гісторыі.

«Гульня ў джын»: прэм'ерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»

Вельмі б хацелася пачуць ці хоць надрукаваць гэты верш на роднай мове. Сачыце за публікацыямі. Пакуль ён  тут на рускай.

ЭЛЕГИЯ. А.С.Пушкин.

Безумных лет угасшее веселье
Мне тяжело, как смутное похмелье.
Но, как вино — печаль минувших дней
В моей душе чем старе, тем сильней.
Мой путь уныл. Сулит мне труд и горе
Грядущего волнуемое море.

Но не хочу, о други, умирать;
Я жить хочу, чтоб мыслить и страдать;
И ведаю, мне будут наслажденья
Меж горестей, забот и треволненья:
Порой опять гармонией упьюсь,
Над вымыслом слезами обольюсь,
И может быть — на мой закат печальный
Блеснет любовь улыбкою прощальной.

Цікава ведаць

Сваю першую п’есу «Гульня ў Джын» амерыканскі бізнесмен Дональд Лі Коўбэрн напісаў пад уражаннем ад аповесці М.В.Гогаля «Запіскі  вар’ята».

Прысвечаны твор дзецям аўтара. Усяго  пісьменнік стварыў 8 п’ес і некалькі сцэнарыяў.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Пра спектакль «Гульня ў джын» драматычнага тэатра «Якуба Коласа»

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий