Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Витебск

17 сакавіка тэатр запрасіў журналістаў заглянуць за кулісы. Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная двум сакавіцкім пастаноўкам.

На працягу некалькіх цёмных, халодных і цяжкіх месяцаў нашы любімыя «коласаўцы» падрыхтавалі адразу дзве прэм’еры.

Адна пастаноўка — псіхалагічная і глыбокая трагікамедыя. Гэта аўтарскае прачытанне Андрэя Жыгура п’есы Дональда Лі Коўбэрна «Гульня ў Джын».

20 сакавіка ў 18:00 гледачы змогуць паразмышляць пра жыццё разам з героямі трагікамедыі «Гульня ў Джын», якая адбудзецца на камернай сцэне тэатра.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Псіхалагічная п’еса — дыялог двух сталых людзей у доме састарэлых. Яны  бавяць час за картачнай гульнёй.

Гульня ў «джын» і размова пра мінулае — своеасаблівы аналіз і высновы людзей, прайшоўшых працяглы жыццёвы маршрут.

Ва ўсім супрацьлеглыя асобы ніколі б не знайшлі паразумення ў маладосці, яны і тут спрачаюцца і кпяць адно над адным. З працягам часу, аказваецца, што і пры нараджэнні, і ў канцы зямнога шляху людзі падобны ў сваіх жаданнях і раз’яднаюць іх, усяго та, ўспаміны пра былое жыццё.

Арыгінал Коўбэрна — п’еса дастаткова сумная і цяжкая. Андрэй Жыгур зрабіў болей аптымістычы варыянт.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Калі вы бачылі версію, напрыклад тэатра «Современнік» (пастаноўка Галіны Волчек), ці анлайн-пастаноўкі іншых сусветных тэатраў, то зможаце параўнаць, а калі не, то проста паразважаць разам з Пятром Ламанам (Уэлер Марцін) і Анжалікай Баркоўскай (Фонсія Дорсі).

Упершыню Андрэй Жыгур тут не толькі пастаноўшчык: сцэнаграфія і касцюмы распрацаваны ім жа.

Другая прэм’ера — лёгкая, іскрыстая музычна-танцавальная пастаноўка — «Цалуй мяне, Кэт». Яна пройдзе  27 сакавіка ў 18:00. Прэм’ера — падарунак гледачам да Міжнароднага дня тэатра.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Музычная камедыя на дзве дзеі «Цалуй мяне, Кэт» — дзіўны кактэйль, замешаны на тэме Шэкспіра  «Утаймаванны наравістай» амерыканскім драматургам Сэмюэлем Співакам у садружнасці з жонкай Бэлай.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў, які  ажыцявіў пастаноўку, зрабіў свой унёсак і адаптаваў яе да нашай рэчаіснасці.

Пераклад і тэксты Алеся Замкоўскага.

Мастак-пастаноўшчык — Святлана Макаранка.

Кампазітар — Руслан Стаброўскі.

Харэограф — Дзіяна Юрчанка.

У дзеянні прымаюць удзел 17 акцёраў Тэатра.

Вечная тэма любоўнага трохкутніка і  выбар паміж пачуццямі і дабрабытам .

Камедыя напоўнена яркімі імгненнямі, лірычнымі песнямі і невычарпальным запалам бадзёрасці.

Нам пашчасціла пачуць фінальны дуэт — кранальную і шчырую баладу галоўных герояў пьесы — Фрэда Грэхэма (Пятруча) у выкананні Арцема Блахіна і Лілі Ванэсі (Катарыны) — Тамары Краснабаевай-Чарняк.

Прадчуванне свята: тэатр Якуба Коласа рыхтуецца да прэм’еры

Р.S. У тэатры прыняты ўсе неабходныя меры для захавання небяспекі гледачоў.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий