14 сакавіка ў Нацыянальным драматычным тэатры Якуба Коласа дэманстравалі меладраматычны спектакль «Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» у дзвюх дзеях паводле твора Франсуазы Саган.
Надзвычайная з’ява! Зала была запоўнена мо на адну чвэрць. Гэта можна хіба ліхаманкай растлумачыць. Каронавірус, яўна, з’еў поспех…
Любоўны трохвугольнік у пастаноўцы і музычным афармленні Дар’і Марчанкі крануў сэрца. Прыгожая эмацыянальная і меладраматычная гісторыя Шарлоты (Ульяна Ацясава), Антуана (Георгій Лойка) і Лепольда (Арцём Герак), часам засмучала, часам весяліла.
Спектакль вяла Алена Мураўёва. Вобразы Агусты (Анжаліка Баркоўская), Венклера (Пятро Ламан) і Сэліі (Зінаіда Гурбо) дадалі гісторыі гумару, і філасофскіх разважанняў дзеянню.
Шарлота жыве не традыцыйным жыццем. Яна палюбоўніца заможнага старэчы, які знянацку сканаў. На яго грошы яна забяспечвала нядрэннае жыцце свайму каханаму Антуану. Пасля смерці свайго дабрадзея, яна знаёміцца з яго пляменікам, які значна маладзейшы за яе.
Каханню ўзрост не памеха. Тым больш, што адносіны з Антуанам перетварыліся ў марную цягамоціну.
Прыгожыя касцюмы і выдатная сцэнаграфія Андрэя Жыгура дазволілі гледачам уявіць погляды грамадства высмеяннага Франсуазай Саган.