Site icon Витебский Курьер

Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» запрашае! Смачна і вельмі насычана

поўная праграма свята

15 верасня на поўначы Беларусі, у Міёрах, адбудзецца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.

Госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі з арнітолагамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельні падчас восеньскай міграцыі.

Сёлета свята набыло новы імпульс для развіцця, стаўшы часткай вялікага праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці».

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.

Намесніца старшыні Міёрскага райвыканкама Алена Усцінаўна Шалонька:

Дзякуючы Праекту і святу госці атрымаюць выдатную магчымасць «пакаштаваць на смак» гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых.

Ксенія Малюкова, спецыялістка па кампаніях і акцыях АПБ:

Гэты фэст мы ладзім толькі адзін раз у год, таму запрашаем «злавіць» рэдкую магчымасць паназіраць за тысячамі шэрых жураўлёў на самым вялікім верхавом балоце ў Беларусі, пачаставацца журавінамі i сустрэць Мёрскую восень! 

Фото Александра Мирная

Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00.

Месца правядзення – гарадскі парк «Паўвостраў», г. Міёры.

Насычаная праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю «Жураўліны кірмаш-2019» сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка «Паўвостраў» выступіць фольк-гурт PAWA.

Адметнасць свята – магчымасць разам з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і арнітолагамі паназіраць за жураўлямі і пабываць на экасцежцы на балоце Ельня.

А таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, актыўнасці на пляцоўцы АПБ, праца Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак!

«Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» – свята як мінімум «5 у адным»!

Праграма экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ў 2019 годзе

9-14 верасня

10 верасня

Паседжанне клуба маладой сям’і «Жураўлінаю сцежкай».

Фото Ольга Витебская

14 верасня

15 верасня

09.30 – семінар «Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна» (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта).

Гарадскі парк:

11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў «Жураўліная скарбонка» з правядзеннем майстар-класаў;

12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвія);

11.00 – 13.00 – конкурс «Жураўліны кірмаш-2019» сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна;

11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў;

13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў:

− па добраўпарадкаванні;

− сярод сельскіх падворкаў;

− па зборы журавінаў і найлепшых здатчыкаў журавінаў;

− захавальнікаў Ельні;

− «Гатуем з журавінаў разам» (ад раённай газеты «Міёрскія навіны»).

14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма «Жураўліная нота»;

16.30 – канцэртная праграма фольк-групы «PAWA”;

22.00 – святочная тэматычная дыскатэка «Жураўліны опэн-эйр».

Фото Ольга Витебская

Цягам дня:

Прэзентацыя пляцоўкі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны”:

Праектны офіс прапануе:

Таксама вас чакае:

Журавли, журавіны и Ельня. Самый уютный фестиваль в Миорах. Как это было в 2017 году.

Ельня и журавли: Все «фишечки» уютного миорского праздника в 2016 году.

Exit mobile version