21 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы можна напісаць дыктоўку на беларускай мове

бібліятэка, свята мовы, імпрэза Анонсы

і адчуць сябе беларусам і часцінкай вялікага этнасу з вялікай гісторыяй

21 лютага абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны запрашае ўсіх ахвотных разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. У праграме свята – літаратурна-музычная частка з удзелам мясцовых паэтаў і аматарскіх музычных калектываў і напісанне дыктоўкі.

Дзень роднай мовы – свята для кожнага, незалежна ад таго, якую ён мае адукацыю, палітычныя погляды ці культурныя перавагі, – адзначыў Юрый Міхайлавіч Бабіч, старшыня абласной арганізацыі ТБМ. – У гэты дзень у многіх краінах свету, у прыватнасці ў Літве, Латвіі, Эстоніі, усе, хто лічыць сваю мову роднай, збіраюцца разам, каб напісаць агульнанацыянальную дыктоўку.  

У чарговы раз 21 лютага праверыць свае веды могуць і беларусы. Лічу, што гэта абавязкова трэба зрабіць, бо гэта – своеасаблівы элемент яднання нацыі, тое, што дазваляе кожнаму адчуць сябе беларусам і часцінкай вялікага этнасу з вялікай гісторыяй.

Пасля таго, як тэкст будзе напісаны, адразу на месцы яго можна будзе праверыць і ацаніць узровень сваіх ведаў.

Пачатак імпрэзы – у 17.00. Калі нехта будзе спазняцца, то можна прыйсці і крыху пазней – дыктаваць тэкст пачнуць прыкладна ў 17.30 пасля літаратурна-музычнай часткі.

Дыктоўку па беларускай мове з «Усмешкай» напісалі ў віцебскай абласной бібліятэцы.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий