«Вайнушка» супраць СМІ. Чым «адмін» з пабліка апраўдвае крадзеж

Витебск

як у сацыяльных сетках паліваюць брудам адну з найстарэйшых дэмакратычных газет Віцебска і яе журналістаў

Матэрыялы сайта vkurier.by апошнім часам пачалі перадрукоўваць віцебскія паблікі «Вконтакте», прычым без спасылак на першакрыніцу. Пасля артыкула на гэтую тэму на інтэрнэт-рэсурсе vitbich.org  выйшаў матэрыял Эльвіры Мірсалімавай са знявагамі на адрас рэдактаркі і «Витебского курьера», піша baj.by.

Выбачайце, накіпела! – напісала Вольга Радзюк на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Рэдактарка «Витебского курьера» абурылася тым, што ў пабліках «Типичный Витебск» (прэзентуе сябе як СМІ) і «Адекватный Витебск» (прэзентуе сябе як інфармацыйны часопіс) рэгулярна з’яўляюцца перадрукоўкі чужых аўтарскіх матэрыялаў.

У артыкуле, які адлюстроўвае пазіцыю спадарыні Вольгі, гаворыцца:

Паблік «Типичный Витебск» да гэтай пары застаецца самым масавым у горадзе, а значыць, на рэкламе зарабляюць усё болей і болей. Але, каб зарабляць, трэба не згубіць аўдыторыю… І вось ужо прыдумана новая затраўка для публікі – лонгрыд, так званая функцыя «Артыкула ад «Вконтакте». А тое, што ў артыкул устаўлены чужы тэкст, – гэта не важна, лічаць адміністратары пабліка.

Гэтыя высновы рэдактарака пацвердзіла скрыншотамі, па якіх відавочна: «Типичный Витебск» насамрэч перадрукоўвае тэксты і фотарэпартажы  «Витебского курьера», прычым у поўным аб’ёме.

https://vkurier.by/wp-content/uploads/2018/06/kollazh.jpg

https://vkurier.by/wp-content/uploads/2018/06/kollazh2.jpg

З вялікімі цяжкасцямі ўдалося дамагчыся таго, каб хаця б у канцы адміністратары групы падавалі спасылкі на першакрыніцу, – піша рэдактарка.

І тое робіцца далёка не заўсёды, і ўвогуле ўмовы перадруку ў выдання зусім іншыя: перадрук дазволены толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі, пазначана на сайце vkurier.by

Што да пабліка «Адекватный Витебск», то нават частковага паразумення дасягнуць не ўдалося: на інтэрнэт-рэсурсе vitbich.org выйшаў тэкст Эльвіры Мірсалімавай, адна назва якога ўжо сведчыць пра «абвяшчэнне вайны» – «Озлобленные курьеры против адекватного Витебска».

З тэксту вынікае, што спадарыня Мірсалімава мае блізкае дачыненне да згаданага вышэй пабліка – яна паведамляе, што ў адказ на прэтэнзіі Вольгі Радзюк са старонкі «Адекватного Витебска» адміністратары  «проста выдалілі пасты з усімі згадкамі «Кур’ера».

Але гэтага Эльвіры Мірсалімавай відавочна падалося мала, і ў сваім артыкуле-блогу яна шчодра паліла брудам і заснавальнікаў адной з найстарэйшых дэмакратычных газет Віцебска, і супрацоўнікаў-журналістаў, і нават колішняга распаўсюдніка «Витебского курьера» Барыса Хамайду, які ўжо з дзясятак гадоў таму пакінуў гэтую справу. Дый сам «Курьер» ужо даўно не друкаванае, а інтэрнэт-выданне.

Спадарыня Мірсалімава шмат разважае пра «замежнае фінансаванне» «Витебского курьера», пра тэмы, якія закранае выданне, і нават пра тыя, якія не закранае – маўляў, «ці няма палітычнага падтэксту ў гэтым ігнараванні».

Рэдактарка «Витебского курьера» кажа, што яе найбольш хвалюе зусім іншы аспект:

Мне ўсё адно, якія плёткі пра нас збірае нехта Мірсалімава. І не так цікавіць, на якія грошы існуе сайт «Витьбич»,  вядомы ў Віцебску выразнай антыбеларускай скіраванасцю. Я буду бараніць інтарэсы журналістаў,  якія працуюць над уласнымі матэрыяламі, бяруцца за праблемныя тэмы, часта не маюць выходных, бо  наведваюць шматлікія гарадскія мерапрыемствы. Усё гэта мы робім для нашых чытачоў, а не для таго, каб нехта прысвойваў сабе вынікі нашай працы! 

Вольга Радзюк заўважае, што на «прысваенне» чужых тэкстаў віцебскімі паблікамі неаднаразова звяртаў увагу і рэдактар «Народных Навінаў Віцебска» Сяргей Серабро.

Па прыклады доўга хадзіць не трэба: у пабліку «Витьбич. Новости Витебска и Витебской области» перадрукаваныя здымкі з «ННВ», а прозвішча аўтара, пададзенае на сайце, не згадана. Адміністратары суполкі хітруюць: падаюць спасылку на ўласны сайт, які ўжо зрабіў перадрук, а не на першакрыніцу.

З падобнымі хітрыкамі рэдактарка «Витебского курьера» вырашыла неадкладна змагацца: яна гатовая нават да судоў, калі правы журналістаў іншым шляхам абараніць не ўдасца.

Ад сябе, рэдакцыі «Віцебскага кур’ера», удакладнім, што на адзначаным вышэй рэсурсе «Витьбич» пасты з тэкстамі «Кур’ера» не выдалены. Вельмі павярхоўны пошук выдаў шмат матэрыялаў, у якіх прастаўлены спасылкі, іншым разам і аўтарства асобных журналістаў. Аднак, напомнім, што выкарыстанне матэрыялаў з «Віцебскага кур’ера» магчыма толькі з дазволу рэдакцыі.

«Вайнушка» супраць СМІ. Чым «адмін» з пабліка апраўдвае крадзеж

Акрамя таго, спадарыня Мірсалімава працягвае сцвярджаць, што паблік «Адекватный Витебск» вельмі нават адэкватны, паколькі «один из немногих городских сообществ, где указаны источники информации и авторы фотоснимков» і які «указывает ссылки на репостный материал». Пагадзіцеся, што гэта даволі нелагічна. Паколькі канфлікт пачаўся менавіта з выкрадзенага матэрыялу:

«Вайнушка» супраць СМІ. Чым «адмін» з пабліка апраўдвае крадзеж

Дабавім, што адзначаны віцебскі паблік і на сённяшні дзень працягвае займацца несумленнымі справамі. Вось зусім свежы выпадак:

«Вайнушка» супраць СМІ. Чым «адмін» з пабліка апраўдвае крадзеж
Скан зроблены 5 чэрвеня ў 22.30

Фотаздымкі, змешчаныя ў групе, зноў з «Віцебскага кур’ера». Калі «клікнем» на прозвішча вядомага полацкага краязнаўцы Андрэя Бухавецкага, выйдзем на асабістую старонку даследчыка і ўбачым, што гэта здымкі з рэпартажа, змешчанага , 5 чэрвеня щ «Віцебскім кур’еры». Журналістка Саша Май, натуральна, змясціла ў рэпартажы подпісы таго чалавека, які рабіў фота для нашага выдання:

«Вайнушка» супраць СМІ. Чым «адмін» з пабліка апраўдвае крадзеж

Ну а што ж тут абурацца? Спадарыня Мірсалімава добра ж ведае: гэта «материал из открытых источников Интернета».

Сітуацыю пракаментавала ўладальнік «Віцебскага кур’ера» Вольга Карач:

Я думаю, што калі людзі выкарыстоўваюць нфармацыю, то яны абавязкова павінны ўказваць крыніцу. 

Адзначу, што ў цэлым сітуацыя вельмі нездаровая. Групы ў сацыяльных сетках бяруць аўтарскія матэрыялы, утвараюць пасты без спасылак, аднак жа журналісты працуюць і пішуць гэтыя артыкулы. І гэта не тэксты, якія з’явіліся з паветра.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Luckson Mary

    Вы шукаеце бізнес-крэдыт, асабістага крэдыту, іпатэчнага крэдыту, аўто
    крэдыт, студэнцкі крэдыт, кансалідацыі доўгу крэдыту, незабяспечаных крэдытаў, венчурнага
    капіталу і г.д. .. Ці былі вы адмовіліся крэдыту банка або фінансавага
    ўстанова па адной або некалькіх прычынах. Вы ў патрэбным месцы для
    Вашы крэдытныя рашэння! Я прыватны крэдытор, я выдаваць крэдыты
    кампаніі і прыватныя асобы па нізкай і даступнай працэнтнай стаўцы
    2%. Цікавасць. Калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце
    greatfuturefinancialservices@gmail.com

    Ответить
  2. Simon Finn

    Куды ісці, калі банк не кажа

    Пры разглядзе заяўкі на крэдыт банкі ўлічваюць дзясяткі фактараў, і гэта можа быць складана супаставіць іх дакладныя крытэрыі і атрымаць дазвол. Аднак для вас усё яшчэ ёсць варыянты. Вось 2 альтэрнатыўныя варыянты, якія дапамогуць вам знайсці менавіта тое, што вы шукаеце.

    (1) Праграмы крэдытавання малога бізнесу (SBA)
    Нягледзячы на ​​тое, што ўрад не з’яўляецца прамым крэдыторам, ён супрацоўнічае з правайдэрамі мікракрэдытаў, банкамі і іншымі ўстановамі, як мясцовымі, так і міжнароднымі, і падтрымлівае прадпрымальнікаў, устанаўліваючы пэўныя правілы адносна працэдур крэдытавання. Вы можаце выбраць крэдыт SBA, крэдыт на абсталяванне, кароткатэрміновы крэдыт, інвестыцыйны крэдыт і многае іншае …

    (2) Альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання
    Ёсць некалькі крэдытных устаноў, якія прапануюць крэдыты малога бізнесу без строгіх банкаўскіх крытэрыяў. Яны могуць быць адкрыты для фінансавання бізнес-крэдыту, нягледзячы на ​​нізкі крэдытны рэйтынг, адсутнасць закладу або недастатковы штомесячны прыбытак.

    Банкі больш не з’яўляюцца адзіным спосабам атрымання абаротных сродкаў; і вам не трэба доўга чакаць апрацоўкі альбо прадстаўляць складаныя дакументы, каб атрымаць адабрэнне. Замест гэтага, паспрабуйце скарыстацца адной з шматлікіх інстытутаў альтэрнатыўнага крэдытавання, каб атрымаць крэдыт для малога бізнесу, які найбольш падыходзіць вашаму бізнесу і яго патрэбам.
    Няхай гэта будзе пазыка SBA альбо альтэрнатыўная крыніца фінансавання, крэдытная кампанія Сайман Фін можа дапамагчы вам атрымаць неабходную пазыку. Калі вы зацікаўлены ў атрыманні пазыкі альбо вам патрэбна дадатковая інфармацыя, пішыце нам сёння па электроннай пошце (simonfinnloan.inc@gmail .com)

    Ответить