Сярэднявечча, старажытныя напоі, вогненнае шоу і рыцары ўжо ў гэтую суботу ў «Ляльцы»

лялька Авто

лялька

Запрашаем 28 кастрычніка на традыцыйную восеньскую містэрыю ў «Ляльцы». Вас чакаюць рыцарскія спаборніцтвы, майстар-класы, сярэднявечныя танцы і забавы, дэгустацыя старажытных напояў і шматлікія цікавосткі. Спектакль-фантазія «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў» паводле твораў Уладзіміра Караткевіча дазволіць гледачам зазірнуць у свет нашых продкаў і паразважаць пра чалавечае прызванне і прызначэнне на гэтай зямлі. А потым можна будзе атрымаць асалоду ад вогненнага шоу.

Разам з артыстамі Беларускага тэатра «Лялька» гасцей вітаюць мужныя рыцары і чароўныя паненкі з народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн», а таксама заклінальнікі агню з «AGNI show».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий