«За што?» Як цяжка вяртацца ў жыццё «пасля» нават прафесійнаму псіхолагу

Общество

прайсці праз беспадстаўнае затрыманне, вельмі цяжка, асабліва калі няма побач блізкіх і тых, хто гатовы падтрымаць

Фота з Фэйсбука Таццяны Палхоўскай
Фота з Фэйсбука Таццяны Палхоўскай

Вясна падчас абуджае не толькі прыроду. У Дзень Волі, 25 сакавіка, уся краіна ўскалыхнулася, калі па вуліцах дзясяткаў гарадоў прайшлі простыя беларусы, каб выказаць сваё слова супраць прынятага Дэкрэту №3. Дакумент, закрануў не ўсіх, але на «Маршы нетуняядцаў» апынуліся ў першую чаргу тыя, хто неабыякава ставіцца да лёсу Беларусі.

Таццяна Палхоўская па прафесіі псіхолаг, на акцыі яна павінна была выступаць як назіральнік, але за некалькі гадзін да Марша, дзяўчыну і іншых яе калег затрымалі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

«Мы павінны былі ажыццяўляць маніторынг акцыі з нагоды Дня Волі, на што мелі адпаведную акрэдытацыю БХК. А 12-й гадзіне ў офісе распачаўся інструктаж, дзесьці каля 13 гадзін ўварваліся АМАПаўцы», – распавяла нам дзяўчына.

Таццяна ўспамінае, як у калідоры рэзка пачуўся грукат і валтузня, а потом праз некалькі секунд – над галовамі крыкі: «Всем лежать! Лицом в пол! Руки над головой!». Амапавец прабег па людзях, а потым, ускочыўшы на падваконне, загадаў не рухацца.

«Нас прымушалі падымаць галаву, называючы сябе на камеру. Вельмі прыніжальна. Гэта ж ідэальная карцінка для БТ! Вялікая група людзей у адным памяшканні,затрыманая «доблестными» супрацоўнікамі, а прычыну можна падагнаць любую».

Па словах дзяўчыны, у офісе іх па некалькі разоў перапісвалі па імёнах, потым выводзілі на дагляд. Таццяна Палхоўская ўспамінае, што на працягу ўсяго часу супрацоўнікаў АМАПа заўсёды мянялі месцамі, каб не ўзнікаў кантакт з затрыманымі.

«Цяжка сказаць, якія думкі былі ў гэтых мужчын і жанчын у форме, але іх падкрэслена ветлівыя паводзіны пры даглядзе, калі асабістыя рэчы былі поўнасцю перавернуты, вызывалі агіду».

Усіх затрыманых з офіса выводзілі да аўтобуса, моцна трымаючы за рукі, як небяспечных злачынцаў. Месца катастрафічна не хапала: садзіліся адзін аднаму на калені. Калі людзей не было куды ўпіхваць, затрыманых адправілі ў Кастрычніцкі РУУС.

 «Прывезлі на месца і завялі ў спартыўную залу, доўга нечага ці некага чакалі. Ніхто з намі не размаўляў, не ні называў сябе, ні прычыну затрымання, ні куды вязуць і на што маем права».

У РУУСе затрыманых зноў даглядалі. Хлопцам і дзяўчатам загадвалі здымаць абутак, рамні, часткова вопратку. А потым некаторых пачалі выводзіць у калідор.

«Калі я выйшла са спартыўнай залы, адразу не зразумела куды. Толькі за варотамі стала ясна, што нас ужо адпусцілі».

З Кастрычніцкага РУУС Таццяна Палхоўская выйшла праз некалькі гадзін затрымання. На яе не афармлялі дакументаў, толькі перепісалі некалькі разоў прозвішча ды пашпартовыя дадзеныя.

«Для мяне затрыманне скончылася, можна сказаць, паспяхова: не білі, не судзілі, не трымалі ў халодных ды душных засценках. Але вяртацца ў жыццё «пасля» аказалася не проста».

Таццяна адзначае, што пасля такіх падзей яна доўга прыходіла ў сябе і знаходзілася ў шокавым стане.

«Псіхалагічны было вельмі цяжка. Ведала, што крытычны момант пройдзе і зноў буду займацца паўсядзённымі справамі. Але хацелася крычаць: «Я ж нічога не зрабіла! За што?».

Як практыкуючы псіхолаг, Таццяна Палхоўская ведае, што прайсці праз сістэму пад назвай – беспадстаўнае затрыманне, вельмі цяжка, асабліва калі няма побач блізкіх і тых, хто гатовы падтрымаць. Таму, як спецыяліст, Таццяна гатова аказаць дапамогу пасля жорсткіх рэпрэсій супраць удзельнікаў Марша тым, каму яна неабходная.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Pavel Makarsky

    За что? За участие в незаконном массовом мероприятии. Послужит уроком для тех кто ещё в демократию не наигрался.

    Ответить
  2. Александр Мел

    Так Pavel значит у нас демократии нет .

    Ответить