Калядны сямейны фэст у Задзвінні

Сюжеты

11 студзеня у “Задзвінні” адбылося сапраўднае свята для дзяцей. Непаўторную атмасферу і каларыт народнага фэсту яно набыло з дапамогай музычна-вандроўнага аркестрыка “Vuraj”. 

У гэты дзень выставачная зала “Задвіння” поўнілася музыкай і дзіцячымі галасамі. Аркестрык граў ва ўсю моц, а маленькія “зорачкі”, “мышкі” і “зайчыкі” разам з гуртам спявалі вясёлыя калядныя песні.

SAMSUNG CAMERA PICTURES
Гурт “Vuraj”

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Маленькая сняжынка
Маленькая сняжынка

Удзельнікі гурта, пераапранутыя ў касцюмы сялянскіх калядоўшчыкаў задавалі тэмп усяму святу. Традыцыйна, была сярод іх і “каза”, сімвал Каляд.

Гурт "Vuraj"
Гурт “Vuraj”
Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ва ўсіх гульнях
Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ва ўсіх гульнях

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Але больш за ўсё маленькім глядачам спадабаліся калядныя гульні, арганізаваныя для іх аркестрыкам.

Калядны цягнічок
Калядны цягнічок

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Спачатку гэта было сапраўднае калядаванне: дзеці атрымалі музычныя інструменты, з залы выбралі “Гаспадара” і “Гаспадыню”, пасля чаго пачалі спяваць традыцыйныя песні.

Выбіраем "Гаспадара" і "Гаспадыню"
Выбіраем “Гаспадара” і “Гаспадыню”

“Гаспадары” шчодра падзяквалі маленькім спевакам цукеркамі і печывам.

"Мышка" і "кот"
“Мышка” і “кот”

У сярэдзіне свята да гледачоў завітаў нават “смаргонскі мядзведзь”. Мабыць, сапараўдны, але зусім не страшны, нават  вясёлы.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Пасля мядзведзя з’явіўся і галоўны госць усяго свята – Дзед Мароз.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Пасля гульні з танцамі вакол елкі Дзед Мароз уважліва выслухаў вершы, якія дзеткі рыхтавалі да свята.

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Для дзяцей і дарослых у выставачнай зале арганізавалі і маленькі кірмаш. Тут можна было набыць падарункі і цацкі ў этна-стылі.

Маленькі кірмаш
Маленькі кірмаш

SAMSUNG CAMERA PICTURES

SAMSUNG CAMERA PICTURES

І ўвогуле, можна з упэненасцю сказать, што гэтае свята няхутка знікне з дзіцячай памяці, таму што культура сапраўды паляпшае жыццё!

"Дай паспрабаваць і мне!"
“Дай паспрабаваць і мне!”
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. владимир

    Рядом с витеблянами видно членов минской этно-группы ” Вурай” во главе с их руководителем Сергеем Довгушевым- моим любимцем.

    Ответить