Беларусы, якія жывуць у Чэхіі: «Нам сорамна перад чэхамі і ўсім светам за сюжэты з вуліц…»

Общество

сёння зварот будзе дастаўлены ў амбасаду Рэспублікі Беларусь

декрет

У лісце гаворыцца наступнае:

Мы, беларусы, якія жывуць у Чэхіі, з вялікім непакоем назіраем за апошнімі падзеямі на нашай Радзіме. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», колькасць затрыманых за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту ў сувязі з дэкрэтам №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» на 20 сакавіка — больш за 240 чалавек. Сярод іх не толькі прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, грамадскія актывісты, звычайныя пратэстоўцы, але і журналісты, праваабаронцы, а таксама выпадковыя мінакі. Нам прыкра, што ні ў чым невінаватыя людзі атрымліваюць адміністрацыйныя штрафы і арышты за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў і за выкананне сваёй прафесійнай дзейнасці.

Згодна з артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх.». Артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кажа пра тое, што «свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай». Таму мы хочам выказаць сваё глыбокае абурэнне рэпрэсіўнымі дзеяннямі з боку службоўцаў і сілавых структур ў дачыненні да беларусаў, якія бяруць удзел у мірных мітынгах і маршах.

Нам сорамна перад чэхамі і ўсім светам за сюжэты з вуліц гарадоў нашай краіны, калі грамадзян падчас дазволеных мітынгаў і мірных пратэстных акцый жорстка збіваюць і затрымліваюць скаардынаваныя групы невядомых асоб. Гэта недапушчальна ў еўрапейскай цывілізаванай краіне, якая на высокім узроўні забяспечаная міліцыяй і іншымі службамі аховы правапарадку. Мы просім давесці нашую ацэнку да адпаведнага праваахоўнага ведамства і запатрабаваць ад яго тлумачэнняў. Таксама мы пакідаем за сабой права звярнуцца з лістамі наконт больш пільнай увагі да сітуацыі ў Беларусі ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Адначасова мы, беларусы Чэхіі, выступаем за поўнае скасаванне дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». У імя еўрапейскай будучыні Рэспублікі Беларусь мы заклікаем адпаведныя дзяржаўныя органы вызваліць усіх затрыманых і арыштаваных у сувязі з «маршамі недармаедаў», спыніць пераслед пратэстоўцаў, а таксама практыку прэвентыўных затрыманняў грамадскіх актывістаў і журналістаў! Мы шчыра спадзяемся, што дзяржава вырашыць праблему беспрацоўя і здолее выйсці з сацыяльна-эканамічнага, палітыка-прававога крызісу на карысць беларускага народа. Жыве Беларусь!

З павагаю да пратэстоўцаў і надзеяй на лепшае будучае нашай Радзімы

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Кондрат Крапива

    А лукавому и его свите, не сорамна и очень сытно живется… Все, сказки народу рассказывает… Пора бы уже в отставку им.

    Ответить
  2. Ольга Витебская

    А сейчас никому ничего не сорамна. Такое уражанне))

    Ответить