аЛАДНЫ ФЭСТ, «КАЗЮКАЗ» і масленічнае пудзіла ў «Мазурына»

Анонсы

праграма мерапрыемства 25 і 26 лютага з 11 да 15 гадзін

афиша_ПРИЗЫ_А3-03

МАСЛЕНКА – так ласкава нашыя продкі называлі цэлы тыдзень святкавання і гукання вясны, які пачынаўся перад Вялікім пастом. Час ідзе, а традыцыі застаюцца нязменнымі: парк «Мазурына» запрашае дзетак і бацькоў на аЛАДНЫ ФЭСТ, каб спрычыніцца да ўсіх народных традыцый старажытнага свята!

gck.by распавядае, што праграма мерапрыемстваў будзе доўжыцца два дні. Выходныя 25 і 26 лютага 2017 года абяцаюць шэраг цікавостак і прыгод. Чакаем самых старанных і зацікаўленых, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і віктарынах. А можа, менавіта вы станеце тым смельчаком-асілкам, які зможа залезці на высачэзны столб за галоўным прызам-сурпрызам?

На працягу двух дзён аЛАДНАГА ФЭСТУ можна будзе пачаставацца блінцамі, аладкамі і іншымі найсмачнейшымі стравамі, якія прывязуць да нас майстры літоўскай ярмаркі «КАЗЮКАЗ». Нашыя суседзі зладзяць сапраўднае кулінарнае шоу: майстар-клас ВЯЛІКІЯ «БЛІНЫ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ДЗЕТАК» навучыць гатаваць і маленькіх, і дарослых! Акрамя таго госці з Літвы прапануюць паўдзельнічаць у конкурсах на лепшае аздабленне шпакоўні і самы хуткі збор пазлаў.

Удзельнікаў фэсту чакае асаблівая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў гораду і Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК». А эфектным фіналам аЛАДНЫХ прыгод у парку Мазурына стане традыцыйнае спальванне сапраўднага масленічнага пудзіла. Для актыўнага адпачынку можна выбраць спартыўны інвентар у пункце пракату, і нават пакатацца на конях!

Чакаем дзетак і дарослых на добрую, шчырую, шырокую і смачную МАСЛЕНІЦУ: будзьма святкаваць і гукаць вясну разам!

25 і 26 лютага, парк Мазурына, з 11.00 да 15.00.
Уваход вольны.

Прызы для конкурсаў прадаставілі:
Афіцыяльны дылер «Фольксваген» «Автоцентр АМИКО»
Афіцыяльны дылер «НИССАН» і аўтацэнтр “ВИТЕБСКАВТОСИТИ»
Аўтацэнтр на вуліцы Церашковай, 9

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий