Падарунак ад «Вожыка»

Культура

Малюнак Вікенція Пузанкевіча і Аляксандра Багдановіча
Малюнак Вікенція Пузанкевіча і Аляксандра Багдановіча 

Вершастрэлы

Сарока і салавей

— Нашу я плёткі на хвасце,

Таму такі даўгі расце.

Пачуў сароку салавей:

— А што нясеш ты ў галаве?

Розная тактыка 

Муха хітрая — лятае

Вакол нас, і тым яна

Лепшая за авадня:

Той нахабна ўсіх кусае.

Задавака 

— Я — амаль што верталёт:

У мяне такі ж палёт!

— Ты ўсяго пырх-страказа, —

Конік з траваў адказаў.

Неразбярыха 

Здараецца ў жыцці

Падчас неразбярыха:

Крычаць на камара,

Хоць кроў п’е камарыха.

Хто герой? 

— Паглядзі, які я бурны!

Ты такою век не будзеш, —

Вадаспад раку ўшчувае.

Адказала ціха тая:

— Плынь мая твой шум збівае —

Я цярплю цябе, трываю…

Яўген ХВАЛЕЙ, Мінск

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий