Падарунак ад «Вожыка»

Общество

Малюнак Міколы Гіргеля
Малюнак Міколы Гіргеля

Старое на новы лад 

Алей з вадой не змяшаеш, таму ў магазіне яго і прадаюць не разбаўленым.

І каза ваўка можа з’есці, калі яна начальнік.

Сарока з тыну, а дзесяць на тын… Рэвізоры на прадпрыемстве харчавання.

Прыкмета: калі загадчык склада завёў ката, чакай недахоп мясных вырабаў.

Даслаў Міхась СЛІВА, г. Рагачоў

Звычка 

Усмешка 

Крама. Мужчына выклаў прадукты з кошыка на стужку транспарцёра, касірша пачала іх прабіваць. Аднак у выніку на стужцы застаўся мокры след ад пакета з малаком. Пакупнік не разгубіўся і хуценька схапiў анучу, якая ляжала каля касавага апарата, каб загладзіць віну.

— Мужчына, што вы робіце? — зрабіўшы вялізныя вочы, запыталася касірша. — У нас самаабслугоўванне толькі на зале, тут я сама ўсё зраблю.

— Прабачце, — зачырванеўся пакупнік, пужліва азіраючыся назад. — Гэта ў мяне такая звычка выпрацавалася за пяць гадоў сямейнага жыцця…

Наталля ШАСТАКОВА, г. Гомель

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий