Падарунак ад «Вожыка»

Общество

Малюнак Пятра Козіча
Малюнак Пятра Козіча

Думкі ўголас

Кульнуўшы першую чарку гарэлкі з сябрамі, Барыс, які прывык «закусваць рукавом», падскочыў са словамі: «Хлопцы, прабачце, дзе тут мая кашуля?!»

Апошнім часам задаюся пытаннем: каго больш ездзіць у грамадскім транспарце — «зайцоў» ці кантралёраў?

Ваша пенсія можа значна павялічыцца, калі на яе паглядзець праз лупу.

Вольга зразумела, што пахудзець немагчыма, пакуль прадаюцца тарты.

Янусь МАЛЕЦ, Мінск

З хворай галавы… 

Байка 

Ліса пусціла плётку ля крыніцы,

Што Заяц непрыстойнасці тварыў:

Знайшоў замест Зайчыхі

маладзіцу,

На лапах ля ракі насіў,

Банкеты ладзіў, і нярэдка,

Сама таму нібыта сведка.

На справе ўсё было інакш: Сабакі

Ганяліся за Шэрым па кустах.

Яны даліся так у знакі,

Што той, нябога, на нагах

Ледзь-ледзь трымаўся,

Ды цудам ацалеў, жывы застаўся.

Цяпер, чытач, наконт Лісы:

Вось ад каго гудуць лясы!

Яе суседкі

Не могуць бачыць і трываць:

Сястрыца дом пільнуе рэдка —

Занадта любіць пагуляць.

А на Рыжухіных банкетах

Мядзведзь не раз

Заводзіў брыдкія куплеты.

Чамусь бывае так, а не іначай:

Нявіннага той хоча ачарніць,

Хто сам грашыць,

Пляткарыць і лайдачыць.

Лявон АНЦІПЕНКА, Шклоў

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий