Падарунак ад «Вожыка»

Вожык Культура

Вожык
Малюнак Пятра Козіча

Думкі ўголас

Кульнуўшы першую чарку гарэлкі з сябрамі, Барыс, які прывык «закусваць рукавом», падскочыў са словамі: «Хлопцы, прабачце, дзе тут мая кашуля?!»

Апошнім часам задаюся пытаннем: каго больш ездзіць у грамадскім транспарце — «зайцоў» ці кантралёраў?

Ваша пенсія можа значна павялічыцца, калі на яе паглядзець праз лупу.

Вольга зразумела, што пахудзець немагчыма, пакуль прадаюцца тарты.

Янусь МАЛЕЦ, Мінск

Пародыя

Вёска спіць, на турботы забыўшы,

Бы клапот усіх сцёрся і след.

Хіба толькі не спіць, нешта піша,

Рыфмы гонячы ў вершы, паэт.

А пра што дзівак піша? Напэўна,

Пераводзіць чарніла ўвесь час

На свіней, на курэй і на пеўня,

Што разбудзіць пад раніцу нас.

То каханую з поўняй, няйначай,

Зарыфмуе, то з нечым яшчэ.

Ды і ўсё, што за дзень доўгі ўбачыў,

Ён у вершы свае валачэ.

Прычакаўшы начное натхненне,

Шмат пра што напісаць бы хацеў.

Трэці спеў. Захліпаюцца пеўні,

А паэт і не чуе той спеў.

І хоць рвуць яны горлы, ды гэта

Перашкодзіць не можа нічым.

Не канчаюцца вершы ў паэта —

Вось былі б толькі ў іх чытачы!

Анатоль КУДЛАСЕВІЧ

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий