Падарунак ад «Вожыка»

Вожык Культура

 

Вожык
Малюнак Уладзіміра Чуглазава

Думкі ўголас

Калі муж, вяртаючыся з працы, натхнёна заспяваў «Касіў Ясь канюшыну», Яніна засмучана ўздыхнула: «Зноў «накасіўся»!..»

Аднойчы сагнуты цвік заўсёды імкнецца сагнуцца.

Матацыкліст хацеў абагнаць вецер, але прыдарожны слуп не зразумеў ягоны намер.

Ігнат на добрым падпітку раз-пораз заходзіў у Нёман і дзівіўся: «І які гэта дурань выдумаў, што ў адну і тую ж рэчку нельга ўвайсці двойчы?»

Янусь МАЛЕЦ, Мінск

Пародыя 

Піша вершы паэт

Вёска спіць. А дзівак-паэт

Пераводзіць на вершы чарніла

І рыфмуе каханую з поўняй…

Трэці спеў. Захліпаюцца пеўні,

А ў яго не канчаюцца вершы…

Анатоль ЗЭКАЎ

Анекдоты

Размова па тэлефоне:

— Алё, добры дзень! А ў вас долары ёсць у продажы?

— Так.

— Які курс?

— Шэсць рублёў.

— Колькі?! Выбачайце, а што гэта за банк?

— Гэта не банк, а друкарня!

* * *

Калі табе не падабаецца праца — вазьмі крэдыт, і ты яе палюбіш.

Аформі яшчэ адзін — і ты пачнеш паважаць свайго шэфа.

Ну, а пасля — жаніся! У такім выпадку ты палюбіш нават свой офіс.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий