Падарунак ад «Вожыка»

роддом Культура

усім нашым чытачам і прыхільнікам!

Паважаныя чытачы! Дзякуючы нашым сябрам з часопіса Вожык, мы адкрываем новую рубрыку. Кожны дзень у рубрыцы «Падарунак ад «Вожыка» будзем змяшчаць для вас смешныя (а часам і не зусім, бо вельмі ж адпавядаюць рэчаіснасці) карыкатуры і гумарэскі ад любімага часопіса.

«Вожык» — старэйшае грамадска-палітычнае і літаратурна-мастацкае выданне ў галіне сатыры і гумару, якое ўваходзіць сёння ў склад Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

Часопіс «Вожык» заўсёды быў і застаецца захавальнікам лепшых традыцый беларускай сатыры і гумару. Аснову аўтарскага актыву выдання заўсёды складалі знакамітыя беларускія пісьменнікі і паэты — Янка Купала і Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка і Васіль Вітка, Пятро Глебка і Максім Лужанін. Прайшлі праз «Вожык» і лепшыя творы айчынных мастакоў-карыкатурыстаў. Сёння, без перабольшвання, можна гаварыць аб існаванні «вожыкаўскай» школы карыкатуры і гумарыстычнага малюнка, якая заснавана на высокім майстэрстве і мае сваіх шматлікіх паслядоўнікаў.

Сёлета «Вожык» адсвяткаваў 75-гадовы юбілей (гісторыя выдання пачалася з узнікнення ў 1941 годзе знакамітага агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», які пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і пераўтварыўся ў часопіс «Вожык») і з гэтай нагоды арганізоўвае шэраг святочных мерапрыемстваў і ладзіць цікавыя праекты. Давайце разам падтрымаем беларускі гумар!

Вітайце!

snimok

Думкі ўголас

Шэрага чалавека i яркае адзенне не зробiць прывабным.

Прыкмета 

— У мяне ёсць адна прыкмета.

— І якая ж?

— Выйдзеш ненафарбаванай — сустрэнеш усіх знаёмых, нават тых, пра існаванне якіх ужо і забыла.

Даслаў Канстанцін Карнялюк (г. Віцебск)

Каратушкі з-пад падушкі

Наўрад ці будзеш міласэрнай:

Ўсю ноч з суседам мы пілі…

Нясу ў ахвяру свае нервы —

Пілі!

Аўтар Вераніка Мандзік (г. Мінск)

роддом
Малюнак Аляксандра Каршакевіча і Андрэя Сідарэйкі
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Евгения

    Костю корнелюка рада видеть и ненакрашенной!

    Ответить