Артысты Коласаўскага тэатра прывезлі з Расіі чатыры ўзнагароды

Культура

з вялікім поспехам у Арле паказалі трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам»

плинтус
Фото kolastheatre.by

Артысты Коласаўскага тэатра атрымалі 4 узнагароды на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія).

5 чэрвеня 2016 года коласаўцы з вялікім поспехам паказалі трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія), асноўным арганізатарам якога выступае Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора». Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Да дзесяціхвілінных апладысментаў гледачоў далучылася і слушнае меркаванне журы ў ацэнцы творчых прац коласаўцаў.

Лаўрэатам фестывалю ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Бабулі прызнаная заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны, загадчык трупы тэатра Тамара Скварцова. Спецыяльнымі прызамі журы ўзнагароджаныя:

– у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плану» за ролю Дзеда – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан

– у намінацыі «Надзея сцэны» за ролю Сашы Савельева – артыст Раман Салаўёў.

Па версіі маладзёжнага журы дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Лепшая работа мастака» ўзнагароджаны мастак-пастаноўшчык спектакля Андрэй Жыгур!

Тэатр і рэдакцыя «Віцебскага кур’ера» шчыра віншуе сваіх коласаўцаў! Жадае плёну ў творчасці, моцнага здароўя, далейшых поспехаў і веры ў сябе!

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий