Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Культура

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Апошні тыдзень у Арт-цэнтры Марка Шагала працуе выстава Генадзя Фалея «#Пагода-Непагадзь22».

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Выстаўка цёплая і ўтульная, бо мастак уклаў у свой жывапіс уласную душу. адлюстраваў свае думкі і назіранні, асабістае жыццё.

Колер, ледзьве згаданыя абрысы родных краявідаў, форма і намёк на  філасофскія разважанні — гэта ўсё «пагода ў доме» мастакоў Генадзя і Антаніны Фалей у Альгова. Большасць карцін створаны там.

Жывапіс напоўнены пачуццем, колерам і экспрэсіяй — прыемны сюрпрыз для знаўцаў творчасці мастака

Генадзь Аляксандравіч Фалей родам з Баранавіцкага раёну. У 1976 ён упершыню трапіў у Віцебск. Тады і і зразумеў, што гэта горад у якім застанецца назаўжды. Ён паступіў і скончыў  аддзяленне мастацкага праектавання і мадэліравання вырабаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці Тэхналагічнага ўніверсітэту. Працаваў на нашым Мастацкім камбінаце і выкладаў на кафедры дызайну ВДТУ.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Вось толькі некалькі з мноства вядомых твораў майстра: габелены «Арнамент» (2000), «Падарожжа па Віцебску» (2001), «Кампазіцыя» (2002); тэкстыльныя кампазіцыі «Ікар I-II» (2002), «Кампазіцыя I, II, II, IV» (2003); інсталяцыі «Дом для піяніна» (2002), «Ікар III» (2005), «Цішыня» (2006), «Божа, захавай Беларусь» (2007), «Ён і яна» (2009), «Спіраль» (2010), «Вернісаж» (2010), «Хаос» (2010); арт-аб’екты «Пацеркі для каханай II» (2008), «Ікар IV» (Германія, 2009) і інш.

Працы мастака знаходзяцца ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску, краязнаўчым музеі ў Баранавічах, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, у музеях і асабістых калекцыях розных краін.

Жывапіс напоўнены колерам і экспрэсіяй, пакладзены на палатно — меладычная песня роднаму краю

Мастак-рэаліст, ствараючы краявід, часткова ўжывае прыёмы абстракцыяніста, але ў Генадзя Аляксандравіча экспрэсія пачуццяў адцягвае ўвагу ад натуры. Гэта стварае характэрнасць і надае асаблівую вартасць кожнай выяве.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Жывапісец адыходзіць ад апісальных метадаў. Уласная метода вядзе да роспуску прадмета і высокай ступені абагульнення: дэталі саступаюць на карысць вялікіх мас колеру.

Мазкі пэндзля смелыя, свабодныя і выразныя, большая ўвага надаецца плямам колеру і, у сваю чаргу, самой паверхні. Палатно мае вымярэнне, якога не існуе ў рэальнасці.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Экспазіцыя складаецца з новых прац, створаных у большасці сваёй цягам бягучага года.

Першая зала мае назву «Светлая паласа». Карціны — адлюстраванне думкі і асацыяцыі аўтара на тэму кантрастнасці жыццевага шляху чалавека.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Другая — «Жніво» — каляровая і рэпрэзентатыўная — назіранні і імгненныя позіркі аўтара.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

А трэцяя — «Адліга» — чаканне будучыні і новай вясны шчаслівага мірнага жыцця.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

«Маё ўласнае Альгова і Віцебск у трох залах Шагалаўскага цэнтру», Г.Фалей

Родная вёска Задзвея, Альгова і Віцебск, вытокі родных куткоў Беларусі — месца натхнення і сілы мастака.

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Мастак расказаў пра ідэю стварэння выставы:

«Бывае ідзеш па дарозе і бачыш нейкі каменьчык. Але ж прамяні сонца стварылі з яго сапраўдны шэдэўр. Гэта імгненная выява. Праз імгненне казка знікне, але гэта імгненне застаецца ў памяці і просіцца на холст.

Апошнім часам надвор’е здзіўляе сваім непастаянствам. То сонца і спякота, то холад і шэрая імжака. Як і нашае жыццё то радасць і смех, то гора і слёзы.

Мае асабістыя думкі і пачуцці — гэта выстава «#Пагода-Непагадзь 22». Вось такая споведзь да майго 65 дня нараджэння».

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Па словах мастацтвазнаўцы Таццяны Катовіч «цымус» такой выставы ў незвычайным спалучэнні абстрактнага мастацтва і экспрэсіі:

«Генадзь — прыхільнік жорсткай геаметрыі. Яго творы заўсёды маюць выразную мяжу колераў і формы. А тут кожная работа не па зместу, а па адчуванню мае нябачны пераход.

Творы  на мяжы абстракцыі і пейзажа. Першае, што мы бачым — існы і знаёмы пейзаж. Але экспрэсіянізм пачуццяў стварае з яго абстрактную выяву. Падсвядома, зрок пачынае шукаць гэты пераход .Ён дакладна ёсць. Але гэты пераход амаль не заўважны. Ён не абмяжоўвае далячынь. Фалей стварае майстэрскі пераход колераў у форму. Гэта яго пачуцці каляровым дываном сатканыя ў матрыцу адчуванняў. Кожная карціна — скончаны дызайн. У мяне ўзнікла жаданне проста ўзяць і пашыць сукенку.

У нас у горадзе некалькі добрых каларыстаў. Адна з іх Валянціна Ляховіч. Яе традыцыя з колеру перайсці ў форму. Безумоўна, Генадзь Фалей упісаў сябе ў шэраг  выбітных Віцебскіх каларыстаў. І ў яго карцінах  ёсць безумоўная сутыкненне стылю, колеру і формы. Яно нараджае пачуцці. І нараджае жыццё. Гэтыя творы лёгкія яны не ціснуць на пачуцці чалавека. Такая работа ўпрыгожыць любы інтэр’ер: І пакой у кватэры, і ўрбаністычны лофт з ёй набудзе ўнікальную рысу, і будзе дарыць уладальніку настрой: аптымізм, і жыццярадаснасць  Генадзя Фалея».

Калі мастак у гармоніі з сабой і сусветам — «#Пагода-непагадзь22» Генадзя Фалея

Напомню, што выстава працуе у Арт-цэнтры Шагала на вуліцы Савецкая 25 да 13 лістапада.

У вас ёсць некалькі апошніх дней, каб акунуцца ў прастору пачуццяў і лёгкасці Генадзя Фалея.

Источник

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий