Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…

Культура

Здаецца ў бліжэйшы час на свае вочы мне Італіі не відаць.  Затое можна хоць кожны дзень да 15 траўня хадзіць у Мастацкі музей і любавацца Італьянскімі краявідамі.

«Італія вачыма беларускіх мастакоў», такую назву мае выставачны праект Ганны Лалліні з удзелам Вольгі Скрэбнеўскай.

Скрэбнеўская – вядомая ў Беларусі сваёй працай па папулярызацыі творчасці беларускіх мастакоў у Італіі і наадварот.  У 2015 годзе яна дапамагала  Мікалаю Дундзіну стварыць выставу «Італьянскія вакацыі» у яго галерэі «Сцяна», ізноў, пры яе ўдзеле, Ганна Лалліні ўвасобіла свой праект.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Патворова Таццяна, «Венецыянская казка», 2019 год. Холст. Масла

Ганна – выкладчык  Віцебскага Педагагічнага ўніверсітэта імя П.Машэрава. Яна мае італьянскія карані.Таму не дзіўна, што яе другая Радзіма і стала тэмай дысертацыі.

Спачатку гэта быў анлайн-праект, куды Лалліні запрасіла беларускіх мастакоў, як  знаёмых, так  і выпадкова знойдзеных па інтэрнэту. А потым, з дапамогай Таццяны Старынскай, гэта перарасло ў жывую экспазіцыю.

Мастацкі музей дапоўніў экспазіцыю творамі са сваіх фондаў. Вядомыя Віцебскія мастакі праявілі зацікаўленасць і ў выніку атрымалася мастацкая ода Італіі.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…

Эпіграфам для экспазіцыі стала каштоўная графічная замалёўка Ціхана Васільевіча «Кібардзіна». Малюнак  статуі Апалона Бельвядерскага раней ужо ўдзельнічаў ў выставе «НЮансы вобраза», так што доўга шукаць не прыйшлося.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Гумен Фелікс , «Венецыя. Мост ўздохаў», 2017 год. Папера. Акварэль

Тэма Італіі і Грэцыі – калыскі класічнага мастацтва рэгулярна гучаць у творчасці мастакоў усяго свету. І ў Віцебску яна гучала неаднойчы. Напрыклад, у 2015 годзе галерэя Мікалая Дундзіна  «Сцяна» з дапамогай Вольгі Скрэбнеўскай ладзіла выставу «Італьянскія вакацыі».

Тады ўдзельнічалі Андрэй Меранкоў, Павел і Уладзімір Кандрусевічы, і іншыя. А тут да іх далучылася болей мастакоў і з Мінску, і з Магілева, і з Брэста, і з Баранавіч і, вядома ж, з Віцебску.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Ігар Адамовіч, «Сабор Сан-Марка». Акрыл, 2017 год

У праекце прынялі ўдзел: Ігар Адамовіч, Юрый Лешык, Таццяна Патворава, Андрэй Мерэнкоў, Мікалай Таранда, Уладзімір Царыковіч, Анндрэй Дубінін, Аляксандр Карпан і іншыя.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…

Нашы мастацкія зоркі – Фелікс Гумен, Міхаіл Ляўковіч, Алег Кастагрыз, Уладімір Канцадаўлаў, Святлана Урублеўская і Алег Захарэвіч дадалі свае італьянскія прыарытэты.

Кожны мастак увасобіў свой погляд, а ўвогуле атрымалася аптымістычная, рознакаляровая і арыгінальная выстава.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Massimo Giottiс «Андрамеда». «Скульптура на бумаге», 2003 год

Сярод удзельнікаў ёсць і італьянец. Гэта вядомы ў мастацкіх колах жывапісец Massimo Giotti. Дзве яго арыгінальныя работы з фондаў музея ва ўласным стылі — «Скульптура на паперы» дадаюць душэўнае зерне ўсёй экспазіцыі.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Высоцкая Хрысціна, «Падонк’я». Атлас, фарбы па шоўку, гарачы бацік

Лёгкасцю і атласным бляскам прывабіў мой позірк тэкстыльны твор Хрысціны Высоцкай. Яе праца «Падонк’я» – гарачы бацік у спалучэнні з малюнкам па шоўку. Пейзаж з’зяе  залатымі пырскамі фарбы і вабіць у далячынь жнівеньскім лагодным поўднем.

Супрацьлегласцю гэтай лёгкасці стала груноўная і арыгінальная праца рэстаўратара Юрыя Кегеля.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
«Венецыя». Гранитна крошка, масла. Юрый Кегелеў, 2000 год

Яго «Венецыя» 2000 года, увасобленная ў мармуровай крошцы – гэта  помнік–адлюстраванне Венецыянскага пейзажу. Мастак расказаў, што яго праца – адначасова і даследаванне.

Выпрабаванне аўтарскай методыкі і тэхналогій  дазваляе назіраць за  зменамі колеру і якасці з цягам часу, і пад уздзеяннем святла. Юрыю вельмі важна ведаць, як паводзяць сябе розныя рэчы і матэрыялы пры рэстаўрацыі рэчаў і мастацкіх твораў мінулых часоў.

Італія, яна як і Беларусь, толькі з морам, і цёплая…
Юрый Кегелеў, 2020 год. «Шхуны». Холст, масла

За экскурсію па выставе — «Італія вачыма беларускіх мастакоў», шчыра ўдзячна Анастасіі Папроцкай.

Выстаўка працуе да сярэдзіны траўня і чакае сваіх гледачоў ў фае другога паверха Мастацкага музея.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий