Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Главное

Слова «скульптура» у перакладзе з латыні значыць — высякаць. На гэтай мове даўно не размаўляюць, але яна стала асновай некалькіх сучасных.

А на асновы еўрапейскай цывілізацыі вялікі ўплыў аказала грэчаская філасофія. Грэкі знайшлі ў чалавечым целе божую іскру. Чалавек перастаў быць нікчэмнасцю.

«Душа чалавека — не затухае. Яна складзена з агню. Удзел мудрага — быць вечна напоўненым агнём пошуку ісціны»,— пісаў за паўвека да нашай эры Геракліт з Эфеса.

Платон, Сакрат, Арыстоцель і іх вучні заклалі падмурак сучасных  культурных і гуманітарных і духоўных  каштоўнасцей.

Англійскі матэматык, логік і  філосаф  Алфрэд Норт Уайтхед ў мінулым стагоддзі напісаў:

«Найбольш праўдападобная характарыстыка еўрапейскай філасофскай традыцыі ў тым, што яна прадстаўляе з сябе серыю заўваг да Платона».

Выстава у гонар свайго пяцідзесяцігоддзя  ў Полацку і Віцебску

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Бываюць ілюстрацыі кніжныя, а Аляксандр Шаппо да свайго юбілея зрабіў скульптурна-графічную.

14 літаграфій і 8 бронзавых скульптур гэта дасканалае вывучэнне грэчаскіх міфаў, «Іліады» і  вялікага пласта асабістых філасофскіх разважанняў і адукацыі.

Я яшчэ, выстава прысвячэнне бацькам, якія выхавалі і паставілі мастака на творчы шлях.

Аляксандр выхадзец з мастацкай дынастыі Шаппо. Ён адзін з трох сыноў Уладзіміра Шаппо мастака, для, якога сям’я, творчая незалежнасць і духоўныя цэннасці галоўныя жыццёвыя арыентыры.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі
Скульптура «Герой»

Бацькі Аляксандра сустрэліся і закахаліся ў час вучобы на Мастацкім факультэце Педагагічнага інстытута. Яшчэ і не нарадзіўшыся, будучы мастак адчуваў водар фарбы і разбавіцеляў.

Маладая сям’я пераехала ў Наваполацак. І хлопчык пайшоў ў  Дзіцячую мастацкую школу .Далей была вучоба ў  Школе музыкі і мастацтва імя Ахрэмчыка, а потым Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтва.

Зараз Аляксандр Шаппо гэта вядомы Мінскі скульптар. А Віцебск, Наваполацк і Полацк гарады дзяцінства.

Па словах мастака, Віцебск аказаў вялікі ўплыў на яго творчае стаўленне. Асаблівы стыль і накірунак на будучыню і мастацкае развіцце  стварыў  Юдэль Пэн. Ён першы заўважый талент малечы Мойшы Шагала. Менавіта Пэн заклаў вытокі віцебскай мастацкай школы.

З вялікай павагай Шаппо адазваўся пра віцебскіх скульптараў Аляксандра Гвоздзікава і Аляксандра Слепава. Яны прыйшлі павіншаваць свайго калегу і адзначылі яго таленавітасць.

Маайстэрства аўтара таксама адзначана Нацыянальнымі і Міжнароднымі конкурсамі графікі і скульптуры.

Самым знакавым скульптар лічыць Міжнароднае трыенале друкаванай графікі ў Кочы (Японія) у 2008 годзе, дзе ён стаў пераможцам.

Музеі, галерэі і асабістыя калекцыі маюць работы Шаппо. А яшчэ яго манументальныя работы ўпрыгожваюць вуліцы гарадоў Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі.

Архітып і постмадэрнісцкі свет следу

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі
Скульптура «Пан»

Сучасны скульптура Шаппо — гэта спалучэнне гратэску, рэалізму, гумару, палкасці і назірання.

Прафесар Таццяна  Катовіч характарызавала стыль выканання скульптуры і літаграфіі як нешта «інтэлектуальна цудоўнае»:

«Я ў захапленні ад стылю скульптурнага адлюстравання міфічных герояў Іліяды. Архітыпы Антыгоны, Ахіла, Ісмены, Ксандры, Героя — гэта вобразы напоўненыя трагізмам і пачуццямі.

Сама па сабе грэчаская міфалогія вельмі жорсткая. Нават Арыстафан — бацька грэчаскай камедыі — гэта драматычны персанаж. Ён нясе на сабе сваіх птушак, якіх выгадаваў, а яны сваімі жалезнымі дзюбамі дзяўбуць яго.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Бронза — такая жывая і цёплая і на ёй, як быццам засталіся адбіткі пальцаў майстра. Васкавая мадэль, якая знікла пры адліўцы, як быццам захавалася ў бронзе, якая, па адчуванню, як пластылін.

Вядомы скульптар Джакамеці стварыў знакамітага «Чалавека, які крочыць», а тут, я бачу чалавека, які знікае.

З вялікім прафесіяналізмам выкананы літаграфічныя адбіткі. Асабліва мяне ўразіў трагізм, арыгінальнасць і страсць Касандры .Так перадаць гора жанчыны, якую адкінуты Апалон пакараў прадбачаннем, можна толькі з вялікай любоўю.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Мастак не проста адлюстроўвае — ён размаўляе са сваімі экспанатамі.

Стыль выставы — постмадэрнізм, а не авангард мінулага стагоддзя. Гэта свет следа ў графіцы і скульптуры.

Я мару, каб падобных арыгінальных твораў на Віцебскіх вуліцах было болей. Бо сёння плакаць хочацца гледзячы на  тапіярных паўлінаў Кіркоравых, конікаў, тыграў і іншы агратрэш».

Як ствараліся літаграфічныя і скульптурныя «Маладыя Богі»

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Мастак падрабязна расказаў гледачам пра тэхналогію стварэння вобразаў.

Цікава было даведацца пра цяжкасці і асаблівасць каменнага адбітка:

«Графічная выява наносіцца на камень і друкуецца некалькі папяровых адбіткаў. Каді літаграфія шматкаляровая, то малюнак наносіцца на паверхню некалькі разоў і рысы канчаткова адбітка павінны дакладна супадаць». 

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Такая праца, акрамя спецыяльнага абсталявання, патрабуе дапамогу.

20 гадоў Аляксандр Шаппо працаваў з выдатным майстрам друку, які дасканала валодаў усімі магчымымі прыёмамі — Дзмітрыем Васільевічам Малатковым.

Ён шырока вядомы сярод скульптараў. Не на адной выставе мегазнакамітыя майстры адзначалі ўзровень працы Малаткова.

Аляксандр Шаппо расказаў і пра свой шлях да захаплення графікай на камні:

«Я вельмі люблю графіку. Гэта адзін з галоўных этапаў адукацыі мастака. Аловак, вугаль, туш, чарніла — гэта шчырае адлюстраванне і першы этап стварэння любой работы.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

У адрозненні ад скульптуры, дзе магчымы  дапрацоўкі і змены, графічны адбітак — канчатковы варыянт. Таму малюнак і тэхналогію друку распрацоўваюць з ювелірнай дакладнасцю і толькі першыя адбіткі маюць мастацкую каштоўнасць.

На кожнай літаграфіі абавязкова ўказваецца нумар адбітка і аўтарства мастака і друкара.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

А яшчэ мяне вельмі вабіць стыль НЮ. Вядома, што непараўнальнымі майстрамі адлюстравання аголенай натуры былі дрэўныя грэкі. Чалавечае цела – гэта вельмі прыгожа. Я вывучаў анатомію і трэніраваў сваё майстэрстваб ка, знайсці ўласную трактоўку.

Было шкада, што пасля акадэміі ў мяне не будзе столькі часу для працы з аголенай натурай. Я думаў, як захаваць і ўдасканаліць  гэты стыль.

Грэчаская філасофія скульптара Аляксандра Шаппо ў Віцебскім мастацкім музеі

Адказ прагучаў з вуснаў маёй сяброўкі — Таццяны Кавалёвай.

Яна спыталася: «А чаму б табе не маляваць на камяні?» Так і  адбылося  маё знаёмства з майстрам друку Малатковым. Мае непасрэдныя зносіны з чалавечай постаццю працягнуліся.

Я лічу, што аснова кожнай творчасці — гэта чалавек  — яго знешні абрыс і агромністы скрутак супярэчлівых пачуццяў. Часта мы не тое, што звонку. Я імкнуся ў сваёй працы перадаць шматгранную чалавечую натуру»

А прыйсці ў Мастацкі музей і у Грэчаскі зал, каб ацаніць маштабную працу Аляксандра Шаппо, можна  да 22 траўня.

«Выбранае»: у Шагалаўскім Цэнтры Віцебска

«НЮансы образа»: выставка 16+ в Художественном музее

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий