З віцебскай калоніі «Віцьба-3» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух

Витебск

27 снежня з папраўчай калоніі №3 «Віцьба» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух. 22-х гадовы хлопец адбыў у зняволенні 15 месяцаў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Суд Заводскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) і прысудзіў Дземуху 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дзяніса Дземуха затрымалі 4 кастрычніка 2020 году пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Ён адбыў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю так і не выйшаў: маладому чалавеку выставілі абвінавачанні паводле арт. 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

9 сакавіка 2021 году суддзя Алег Каляда (суд Заводскага раёну Менску) прызнаў Дземуха вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмін 1 год і 6 месяцаў, пiша vitebskspring.org.

27 снежня Дзяніс Дземух выйшаў на волю з папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам. Малады чалавек знаходзіўся ў няволі амаль 15 месяцаў.

Политзаключенный Михаил Жемчужный вышел на свободу после 6,5 лет заключения

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий