«Ваша Вялікасць! Пацалуйце мяне ў вусны, якімі я не гавару па-фламандскі»
— гэта цытата з п’есы Рыгора Горына.
У першыню фраза прагучала з вуснаў бліскучага акцёра Мікалая Карачэнцава 3 красавіка 1974 года.
Болей чым 47 гадоў таму так адказаў іспанскаму каралю Філіпу герой фламандскіх легенд Ціль Уленшпігель.
Гэта быў першы савецкі мюзікл — «Ціль» Марка Захарава.
Малады мастацкі караўнік Ленкома Марк Захараў за адзін вечар стаў супер-зоркай тэатральнай Масквы.
Ён здейсніў культурную рэвалюцыю на Маскоўскай сцэне.
У Віцебску, здаецца, «Ціль» стаў момантам урачыстага вяртання «унтэрпрышыбееўства» і цэнзуры ў культурнае асяродзе горада…
«Ціль» ідэалагічна не зацверджаная пастаноўка!
Гэта словы міністра культуры Беларусі Маркевіча Анатоля Мечыслававіча. Ён сёння адказваў на пытанні грамадзян у Міністэрстве.
Міністр сказаў, што кожны спектакль павінен прайсці працэдуру ўзгаднення і толькі тады дэманстравацца гледачам.
Дырэктар тэатра — Аляксандр Старых парушыў гэта правіла, таму будзе звольнены.
З ім правялі размову. Ён згадзіўся і будзе пераведзены на іншую працу.
Міністр Маркевіч сказаў, што спектакль «Ціль» — не цікавая пастаноўка.
Мала таго, што яна не падыходзіць да юбілейнага паказу, дык і, ўвогуле, ёй не месца на дзяржаўнай сцэне. Міхась Краснабаеў павінен быў думаць, што ставіць. З-за такіх спектакляў зала тэатра Якуба Коласа запоўнена ў сярэднім на 20%. І каронавірус у гэтым не вінаваты. Тэатры іншых гарадоў, напрыклад, тэатр імя Янкі Купалы, не маюць недахопу ў наведвальніках.
Як прыклад, Анатоль Мечаслававіч прывёў «Вечар» паводле п’есы Алеся Дударава Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы (прэм’ера 2006 года), які сам нядаўна наведаў.
Гэта пастаноўка ўзрушыла яго пачуцці і падаравала настрой. Маркевіч упэўненны, што такім павінен быць рэпертуар: лірычным, сямейным і радасным, каб ніякіх там інквізіцый, полымя і чырвоных стужак.
А спектакль «Ціль» — гэта ідэалагічная дыверсія. Мінстр ледзьве стрымаўся, каб у антракце не з’ехаць у Мінск. Дачакаўся заканчэння толькі таму, што павінен быў агучыць віншавальнае пісьмо прэзідэнта. Але яму было вельмі прыкра ад такога ўчынка Тэатра:
«Дзяржава выдзяліла болей за 200 мільёнаў на рамонт і рэканструкцыю, а замест падзякі са сцэны прагучаў экстрэмісцкі заклік: «Жыве Фландрыя!». І знайшліся ж у зале людзі, якія крычалі «Брава»!!!
Што гэта як не правакацыя і падрыў маральных устояў дзяржавы? Тэатр — выхоўвае грамадзян і знаходзіцца на перадавой культурнага фронту, таму такім пастаноўкам не месца ў рэпертуары. Нельга мець апазіцыйныя думкі, калі працуеш ў дзяржаўнай установе»
Што ж, дзякую Анатолю Мечыслававічу за размову.
Культурны Віцебск б’е ліхаманка
Пражыў наш Беларускі тэатр 95 гадоў і запрасіў на юбілей гледачоў, а зараз невядома ці выжыве ўвогуле.
Калі паглядзець афішу Тэатра, то і раней было заўважана, што мноства пастановак адмяняецца ці пераносіцца.
Прычына ў тым, што няма каму працаваць. Кавід, узрост акцёраў і заробак ў 500 рублёў — галоўная прычына таму, што людзі шукаюць іншую працу. Аднаго гэтага дастаткова, каб страціць Тэатр, дык мала ж гэтага! Абавязкова трэба ж яшчэ і палітыку ўплесці.
Наконт ўзгаднення, спецыяліст тэатра патлумачыў, што п’есу перадавалі для чыткі і дазвол на пастаноўку быў дадзены.
Тэкст Горына Алесь Замкоўскі пераклаў даслоўна. Злашчасны заклік: «Жыве Фландрыя», у арыгінале гучыць — «Да здравствует Фландрия!»
Што тут не так?!
Пра адмову ў працягу кантракта вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская, Юлія Крашэўская і Арцем Герак дведаліся яшчэ да прэм’еры.
Якая прычына такога рашэння ім ніхто не патлумачыў. Загад прыйшоў зверху.
У спектаклі «Ціль» і іншых, яны выконвалі вядучыя ролі. Для Тэатра гэта удар пад дых.
Здаецца «крывая ў шчаўе» панеслася пасля артыкула Мукавозчыка у «СБ» пра дыверсантаў у дзяржаўных установах.
Ён пагнаў хвалю пошука ведзьмаў ў культуры. І вінаватых кінуліся шукаць ў падзеях 2020 года.
І бяда,здаецца, не толькі ў гэтым.
Прыгадаўся стары жарт: «Там у лесе — 100 ваўкоў!»
А на самой справе, у цьме — дурню здалося, што нешта ў кустах варушыцца.