Фландрыя — жыве! А ці выжыве Віцебскі Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа? 

Главное

«Ваша Вялікасць! Пацалуйце мяне ў вусны, якімі я не гавару па-фламандскі»

— гэта цытата з п’есы Рыгора Горына.

Пастаноўка «Ціль» Тэатра «Ленком». 1974 .                                                 

У першыню  фраза прагучала з вуснаў бліскучага акцёра Мікалая Карачэнцава 3 красавіка 1974 года.

Болей чым 47 гадоў таму так адказаў іспанскаму каралю Філіпу герой фламандскіх легенд Ціль Уленшпігель.

Гэта быў першы савецкі мюзікл — «Ціль» Марка Захарава.

Малады мастацкі караўнік Ленкома Марк Захараў за адзін вечар стаў супер-зоркай тэатральнай Масквы.

Ён здейсніў культурную рэвалюцыю на Маскоўскай сцэне.

У Віцебску, здаецца, «Ціль» стаў момантам урачыстага вяртання «унтэрпрышыбееўства» і цэнзуры ў культурнае асяродзе горада…

 

«Ціль»  ідэалагічна не зацверджаная пастаноўка! 

Міністр культуры Беларусі Маркевіч А.М.

Гэта словы міністра культуры  Беларусі Маркевіча Анатоля Мечыслававіча. Ён сёння адказваў на пытанні грамадзян у Міністэрстве. 

Міністр сказаў, што кожны спектакль павінен прайсці працэдуру ўзгаднення і толькі тады дэманстравацца гледачам.

Дырэктар тэатра — Аляксандр Старых парушыў гэта правіла, таму будзе звольнены. 

З ім правялі размову. Ён згадзіўся і будзе пераведзены на іншую працу.  

Міністр Маркевіч сказаў, што спектакль «Ціль» — не цікавая пастаноўка.

Мала таго, што яна не падыходзіць да юбілейнага паказу, дык і, ўвогуле, ёй не месца на дзяржаўнай сцэне.  Міхась Краснабаеў павінен быў думаць, што ставіць. З-за такіх спектакляў зала тэатра Якуба Коласа запоўнена ў сярэднім на 20%. І каронавірус у гэтым не  вінаваты. Тэатры іншых гарадоў, напрыклад, тэатр імя Янкі Купалы, не маюць недахопу ў наведвальніках.  

Як прыклад, Анатоль Мечаслававіч прывёў «Вечар» паводле п’есы Алеся Дударава Нацыянальнага  тэатра  імя Янкі Купалы (прэм’ера 2006 года), які сам нядаўна наведаў. 

 Гэта пастаноўка ўзрушыла яго пачуцці і падаравала настрой. Маркевіч упэўненны, што такім  павінен быць рэпертуар: лірычным, сямейным і радасным, каб ніякіх там інквізіцый, полымя і чырвоных стужак.

А спектакль «Ціль» — гэта ідэалагічная дыверсія.  Мінстр ледзьве стрымаўся, каб  у антракце не з’ехаць у Мінск. Дачакаўся заканчэння толькі таму, што павінен быў агучыць  віншавальнае пісьмо прэзідэнта. Але яму было вельмі прыкра ад такога ўчынка Тэатра:

«Дзяржава выдзяліла болей за 200 мільёнаў на рамонт і рэканструкцыю, а замест падзякі са сцэны прагучаў экстрэмісцкі заклік: «Жыве Фландрыя!». І знайшліся ж у зале людзі, якія крычалі «Брава»!!! 

Што гэта як не правакацыя і падрыў маральных устояў дзяржавы? Тэатр — выхоўвае грамадзян і знаходзіцца на перадавой культурнага фронту, таму такім пастаноўкам не месца ў рэпертуары.  Нельга мець апазіцыйныя думкі, калі працуеш ў дзяржаўнай установе»

Што ж, дзякую Анатолю Мечыслававічу за размову. 

Культурны Віцебск б’е ліхаманка   

Трупа тэатра на генеральный рэпетыцыі пастаноўкі «Ціль»

Пражыў наш Беларускі тэатр 95 гадоў і запрасіў на юбілей гледачоў, а зараз невядома ці выжыве ўвогуле. 

Калі паглядзець афішу Тэатра, то і раней было заўважана, што мноства пастановак адмяняецца ці пераносіцца.  

Прычына ў тым, што няма каму працаваць. Кавід, узрост акцёраў і заробак ў 500 рублёў — галоўная прычына таму, што людзі шукаюць іншую  працу. Аднаго гэтага дастаткова, каб страціць Тэатр, дык мала ж гэтага! Абавязкова трэба ж яшчэ і палітыку ўплесці.

Наконт ўзгаднення, спецыяліст тэатра патлумачыў, што п’есу перадавалі для чыткі і дазвол на пастаноўку быў дадзены.

Тэкст Горына Алесь Замкоўскі пераклаў даслоўна. Злашчасны заклік: «Жыве Фландрыя», у арыгінале гучыць — «Да здравствует Фландрия!»

Што тут не так?! 

Арцем Герак ў ролі караля Філіпа          

Пра адмову ў працягу кантракта вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская, Юлія Крашэўская і  Арцем Герак дведаліся яшчэ да прэм’еры. 

Якая прычына такога рашэння ім ніхто не патлумачыў. Загад прыйшоў зверху.

У спектаклі «Ціль» і іншых, яны выконвалі вядучыя ролі. Для Тэатра гэта удар пад дых.

 Здаецца «крывая ў шчаўе» панеслася пасля артыкула Мукавозчыка у «СБ» пра дыверсантаў у дзяржаўных установах.

Ён пагнаў хвалю пошука ведзьмаў ў культуры. І вінаватых кінуліся шукаць ў падзеях 2020 года.

І бяда,здаецца, не толькі ў гэтым. 

Прыгадаўся стары жарт: «Там у лесе — 100 ваўкоў!»

А на самой справе, у цьме — дурню здалося, што нешта ў кустах варушыцца.

Оцените статью
Витебский Курьер