Site icon Витебский Курьер

«Звярыная апавяданні» у НАДТ імя Якуба Коласа. Разважанні дылетанта

«Я заўсёды ладзіў з жывёламі лепей чым з людзьмі…Кожны хто лічыць, што сабака ці котка цалкам пазбаўлены розуму і пачуццяў, па майму разуменню, вельмі памыляюцца. І непаразуменне гэта вызвана жудаснай пустэчай іх уласнага жыцця, а магчыма, гэты чалавек не звяртае ніякай увага на навакольны свет». Дон Нігра.

27 мая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера «Звярыных апавяданняў» рэжысёра- сцэнографа Аляксея Шаўлова.

Знакамітага драматурга, аўтара прыкладна  400 п’ес, тэатралы цэняць яго за нетрывіяльны падыход да сур’ёзных тэм, гратэскную псіхалагічнасць і арыгінальнасць сюжэта. Сам аўтар адзначае, што яго спектаклі больш за ўсе любяць «эксперыментальныя» пляцоўкі. Шырока вядомы на захадзе, на рускамоўным тэатральным прасторы, Дон Нігра з’явіўся не так даўно. У сваім інтэрв’ю «Піцербургскаму тэатралу» у 2019 годдзе, ен распавёў, што захапляецца рускай літаратурай:

«Руская літаратура — мае захапленне, нават  азарт, у спалучэнні са змрочнай жыццесцвярджальнасцю і яшчэ болей змрочным гумарам».

Рускамоўная сцэна ўпершыню ўбачыла пастаноўкі аўтара толькі ў 2015 годзе, дзякуючы «асабістаму» (па словах Нігра) перакладчыку Віктару Вэберу.

«Звериные истории» дэбютавалі на беларускай пляцоўцы ў мінулагоднім лютым. Гэта быў творчы праект тэатра- колы «Вобраз» — філіяла маскоўскага тэатра Сяргея Базарова (рэжысёра Алана Айвори) і ансамбля салістаў «Класік-Авангард»

У Віцебску ў першыню на нацыянальнай сцэне пастаноўка стала беларускамоўнай: у перакладзе Алеся Замкоўскага, амерыканскія «Звярыныя апавяданні» заігралі новымі адценнямі.

Своеасаблівы гумар, трагікамічныя разважанні, драматычны кантэкст і падчас шок ад пазнавання жывёліны ў сабе — гэта п’еса «Звярыныя апавяданні».

Здаецца задумкай рэжысёра было старыць трагікамічны аксюмаран, дзе з аднаго боку людзі —  частка жывёльнага свету, а з іншага — моцны сумнеў: «А ці прымальна ўсё гэта для Homo sapiens?».

Самыя яркія фрагменты пастаноўкі і акцёры

Недалёкія індычкі ў чаканні кукурузных катахоў.

«Жыць каб есці, ці есці каб жыць?!» Індычкі маюць адна любоў і адно жаданне — «пажраць». Іх жыццё, як шлях у змрок, праходзіць спакойна без эксцэсаў і катастроф. Добра гэта ці не? А навошта індычкам такое пытанне? І вось у статку з’яўляецца «белая індычка» Пэні. Яна мае мару. Дурную: ігра на саксафоне! Індык не можа іграць на саксафоне. У яго няма вуснаі пальцаў. Але ж Пэні  не згодна. У яе ёсць ЖАДАННЕ!!! Індычкі здзіўлены і зацікаўлены. Кукуруза і нават вафлі адыходзяць на другі план, але ж большасць вырашае — гэта небяспечнае глупства, ды і «катахі такія смачныя». А гэта дурная хай ідзе куды ёй трэба. Пэні сышла, а дурная яна ці гераіня вырашайце самі. Акцеры: Тадэвуш Кокштыс, Арцём Герак, Юлія Крашэўская.

Мыш

«Я ведаю, што мне нельга!». Чалавек жыве сярод павуціння недазволенага.  А ўсё, што нельга вельмі пажаданае.  Яно прывабліва зазывае, абяцае незямныя адчуванні. Што пераважна — розум ці імгненне? Жыць доўга ці паспытаць салодкі забаронены плод і згінуць? Колькі разоў кожны з нас вырашаў гэту дылему? А яшчэ ёсць шанец, што жаданне ператворыцца ў дакучлівыя думкі, якія не даюць спакою. А можа можна трохі дакрануцца, збоку прайсці, хоць падыхаць водарам?» І вось, незаўважана мыш Юліі Крашэўскай ідзе за бясплатным сырам у пастку і гіне. Актрыса пераканаўча абрысавала летуценны палахлівы жаночы вобраз, які павераным шарам лопае ад сутыкнення з жорсткасцю жыцця.

Рэжысёрскае рашэнне падаць смерць паветраным шарыкам з серабрыстымі блёсткамі ўражвае!

 Кароль Бабуінаў

«Я ўпэўнены што Бог мяне адзначыў, бо я самы лепшы на зямлі». Бабуінавы кароль — спалучэнне караля Лір і звар’яцеўшага Юлія Цэзара! Народны артыст Тадэвуш Кокштыс геніяльна стварыў гэты вобраз.  Упэўненасць у сваёй выключнасці і самалюбаванне ці не робіць гэта чалавека пацешным блазнем? Колькі такіх выпадкова падкінутых на грамадскія палітычныя вяршыні дастойны месца ў вар’яцкім доме?

Крачкадзюб

«Канфлікт знешняга выяўлення і глыбіннай сутнасці асобы». Бальзакаўскі Квазімода — неадпаведнасць знешняга выгляду і душэўнай прыгажосці. Гэта другі тонкі вобраз спадара Тадэвуша Коштыса. Здаецца акцёр уклаў у выкананне ролі і свае асабістыя думкі і адчуванні.

Пара папугаяў у адной клетцы

«Што маем не беражом. Згубім гаруем». Ізноў праекцыя на людзей. Практычна сямейныя зносіны, дзе асабісты комплекс непаўнацэннасці вымяшчаецца на блізкіх. Папугай паміма волі паўтарае бязглуздзіцу і зганяе злосць на жонцы. Яму здаецца, што ён жадае ёй смерці. Калі жаданне збывацца, то і яго жыццё становіцца бессэнсоўным. Ролі выканалі Арцём Герак і Юлія Крашэўская.

Лемінгі

Навошта бяжым? Дык усе ж бягуць, значыць так патрэбна! Каму патрэбна няма адказу. Гонка за выдуманым шчасцем, фінішам якой становіцца бездань. Арцем Герак і Антон Бараноўскі данеслі думкі гледачам.

Каровы на бойні

«Можа яно так і трэба» .Для каровы галоўная бяспека-непакой! Ня трэба бянтэжыцца — ўсё будзе добра. Заўседы ўсё было добра. Галоўнае, каб чарга рухалася. А што чарга на бойню — не важна!

У фінішнай10 міні п’есе занятыя ўсе акцёры пастаноўкі.( Аляксей Шаўлоў паставіў 10 з 11 міні-п’ес драматурга)

Каровы: Тадэвуш Кокштыс, Юлія Крашэўская, Арцем Герак.

Мяснікі: Антон Бараноўскі, Герман Дымарэцкі. У якасці рэквізіту для ўсіх гісторый выбраны дзве блакітныя бочкі. Яны і п’едэстал, і клетка, і прыступкі, і бойня.

Дон Нігра  праціўнік маскарадных строяў акцёраў .Ідэя п’есы чалавек-жывёла павінна ажыццяўляцца майстэрствам выканаўцы. А ці ўдалося рэжысёру аб’яднаць 10 частак  у адну  жывую і разважліваю гісторыю ўсё такі пра людзей, хоць і названых каровамі, бабуінамі, і крачкадзюбамі: сумную, але ж з усмешкай на вуснах? У кожнага ёсць магчымасць прыйсці і вырашыць самастойна.

На мой дылетанцкі погляд: не хапіла акцэнтавання светам, спецэфектамі і гукам.

Гледачы, а малы зал быў поўны, як звычайна, апладзіравалі стоячы. Алякесей Шаўлоў, як заведзена на прэм’ерах у Віцебску, на сцэну, каб выказаць падзяку і развітацца з гледачамі, не выходзіў. Мабыць у Расіі, адкуль ён прыехаў, так не прынята.

За фотаздымкі шчыра ўдзячна тэатру Якуба Коласа і Вользе Завядзеявай.

«Звярыныя апавяданні»: дзічына ў адну дзею адбудзецца 27 мая

Exit mobile version