«Звярыныя апавяданні»: дзічына ў адну дзею адбудзецца 27 мая

Главное

21 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр Якуба Коласа анансаваў прэм’еру — п’еса —  «Звярыныя апавяданні»  драматурга Дона Нігра адбудзецца на камернай сцэне Тэатра праз тыдзень  — 27 мая. Творам амерыканскага аўтара ў адну дзею, складзенай з 11 міні п’ес, на Віцебскай сцэне дэбютуе рэжысёр запрошаны з Масквы — Аляксей Шаўлоў. (Дарэчы, пастаноўшчык скараціў асабісты варыянт да 10)

Шаўлоў  — мінчанін. У 2014 годзе ён скончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС) і ў 2016 магістратуру школы-студыі МХАТ (Цэнтр імя У.Меерхольда). Працаваў у тэатрах Пензы, Казані, Масквы.

Для першай прэм’еры ў Віцебску пастаноўшчык выбраў сур’ёзную п’есу драматурга Дона Нігра. Яго творы шырока вядомы ў свеце. Амаль паўстагоддзя яны запатрабаваны тэатрамі ўсяго свету. П’есы Нігра  — алегарычны  глыбока псіхалагічны аналіз чалавечай сутнасці.

Расійскім і беларускім тэатралам амерыканскі драматург не вельмі вядомы. У Віцебску яго п’еса ставіцца ўпершыню.

«Звярыныя апавяданні»: дзічына ў адну дзею адбудзецца 27 мая

Прэс-канферэнцыя адбылася ў малым зале, дзе адбывалася рэпетыцыя спектакля. Прыемна было убачыць на сцэне народнага артыста Беларусі, 86 гадовага Тадэвуша Кокштыса, які іграе ў спектаклі.

На сцэне ішла апошняя міні п’еса. Дзеючымі асобамі былі каровы ў чарзе на бойню. Адна з іх падазрае бяду, а дзве другія яе супакойваюць.

Цытата каровы. Элаіза: «Ведаеш,  Бессі, я даўно ўжо зразумела, што для каровы непакой  — галоўная бяда. І што нам трэба, дык гэта супакоіцца і верыць. Усе і было  добра, і ўсе будзе добра, так альбо інакш. Трэба проста  цешыцца  тым, што ёсць…» Нешта гэта мне згадала.

Бойня ў якую «мяснік» хавае «кароў» увасобілі дзве вялізныя сінія бочкі.

Спадабалася рэпліка рэжысёра акцёру, які выконвае ролю мясніка:

«Не трэба іграць мясніка — ты і так дастаткова ён!»

Ролю выконвае Герман Дамарэцкі.

«Звярыныя апавяданні»: дзічына ў адну дзею адбудзецца 27 мая

У спектаклі занятыя: Арцем Герак, Юлія Крашэўская, Антон Бараноўскі, Герман Дамарэцкі. Пераклад — Алеся Замкоўскага. Сцэнаграфія і музычнае атачэнне — Аляксея Шаўлова.

Ў прэс-рэлізе тэатр прадставіў Аляксея Шаўлова расійскім рэжысёрам. Алесь Замкоўскі (літаратурны кіраўнік тэатра) сказаў, што гэта маркетынг, а сам Аляксей патлумачыў, што ён мінчанін, а вучыўся і працаваў у Расіі.

П’еса Дона Нігра — гэта паказ чалавечых слабасцей праз вобразы жывел. Амерыканскі драматург як бы дае разуменне, что чалавек адрозніваеццца ад жывелы ўзроўнем асабістай свабоды. А чаму Аляксей Шаўлоў выбраў менавіта гэтага аўтара і гэты твор?

«Я не ведаю,  як у Амерыцы, але магу дакладна сказаць, што сённяшні ўзровень свабоды сярод 20-ці гадовых  мінчан вышэйшы, чым у  аднагодак у іх узросце. Мяркую, што вольным не станеш раптоўна. Да ўсяго трэба дарасці. Спадзяюся беларусы ў паўкроку да гэтага».

Склалася ўражанне, што Аляксей па-добраму нэрвовы і аўтарытарны рэжысер, існаванне ж канфлікта — сутнасць тэатра.

  • Аляксей, ёсць канфлікт — «бацькі і дзеці», а у  вас выконвае ролю знакаміты акцер, спадар Кокштыс. Мабыць, былі моманты, калі ён меў асабісты погляд. Ці прысутнічае ў працы над п’есай узростны канфлікт «унук і дзядуля»? І чыё слова апошняе?

«Самы цудоўны і адзіна-пажаданы ў свеце — гэта творчы канфлікт. Ён  дапамагае дадаць дзейству новыя фантасмагарычныя колеры. Безумоўна, заўвагі пана Тадэвуша маюць вялікі кошт. Яны мной улічваліся, але рашаючая роля мая. Пастаноўшчык дыктуе, акцер выконвае — гэта аксіёма. Для мяне вялікае задавальненне працаваць са спадаром Кокштысам. Нажаль, у тэатральным засталося мала акцёраў той выдатнай старой школы», — адзначыў Аляксей Шаўлоў.

Тэатр імя Якуба Коласа чакае гледачоў на камернай сцэне 27 мая 2021 года ў 19 гадзін.

Квіткі ў продажы 22 мая яшчэ былі. Набывайце.

Прашу прабачэння за недакладнасць у першым варыянце заметкі.

Лекция Виктора Борисенкова «Витебск времен оккупации»

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий