«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

Главное

Весела і бадзёра прайшло святкаванне 76-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай Вайны.

Савецкі Саюз з другой сусветнай вайны, якая пачалася 1 верасня 1939 года  і скончылася 2 верасня 1945 года, выдзеліў уласную вайну названую Вялікай Айчыннай.

Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941года і скончылася 9 траўня 1945 года.

Цікава, што Германія падпісала акт капітуляцыі ў ноч з 7 на 8 траўня 1945 года у горадзе Рэймс (Францыя).

Прысутнічалі прадстаўнікі усёй антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку і СССР.

Сталін запатрабаваў асабістае падпісанне. Таму ў ноч з 8 на 9 траўня падпісвалі ўжо ў Берліне.

З таго часу Еўропа памінае загінуўшых 8 траўня, і адзначае 2 верасня як дзень заканчэння крывавай вайны.

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

Савецкі Саюз святкуе Вялікую Перамогу 9 траўня.

Беларусь, дзе загінуў кожны трэці святкуе як раней — па-савецку, за парадам і шэсцем.

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

У гэтым годзе свята ў Віцебску было з нейкім асобым размахам і артыстызмам. Тры дні розных мерапрыемстваў. Кожная дзяржаўная ўстанова праводзіла свае мерапрыемствы ў гонар свята.

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

Гульні, выстаўкі, розныя квесты і традыцыйна — рытуальнае шэсце па цэнтру горада да Плошчы Перамогі.

Святочнае шэсце патанула ў чырвоных і зялёных колерах паветраных шароў і розных сцяжкоў.

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

Ёсць і навіна. Праслаўленая ў баях у Афганістане, Гвардзейская 103 паветрана-дэсантная брыгада, прыехала на плошчу з узброяй  і на ваеннай тэхніцы.

Кожны жадаючы мог сфатаграфавацца і патрымаць у руках баявую зброю.

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

А колькі засталося людзей якія непасрэдна прымалі ўдзел ў Айчыннай вайне?

«Ніколі ізноў» ці «Парад Перамогі» у Віцебску

Калі ветэранам на той момант было 20,то цяпер ім 96.

Статыстыка ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:

  • Удзельнікаў вайны ў Віцебску — 459 чалавек.
  • Асоб пацярпелых ад вайны — 2795 чалавек.

Вечарам стала вядома пра затрыманні на парадзе. За белыя маскі з чырвоным сэрцам затрыманы Руслан Яневіч і Ангеліна Туравец.

Святочны салют на плошчы Перамогі як звычайна ў 23.00!

Авторский проект Валентины Ляхович: «Лучёсские экзерсисы» в Арт-центре Марка Шагала

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий