«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна

Главное

«Светить всегда,
светить везде,
до дней последних донца,
светить —
и никаких гвоздей!
Вот лозунг мой —
и солнца!» В. В.Маяковский.

25 сакавіка ў выставачным зале Музычнай гасцёўні, што на Фрунзе 11 адкрылася выстава «Колер жыцця» Васіля Кукушкіна.

Наша  жыццё — рознакаляровае. Ружовае дзяцінства, зялёная маладосць, пурпурны сталы ўзрост, як вам такая ідэя? Напрыклад вы ведалі, што белага толькі 255 варыянтаў?

А як вам звестка, што белага зусім не існуе як і чорнага? Ёсць толькі дыяметральна супрацьлеглыя адценні шэрага.

Безумоўна — гэта прафанацыя, бо жыццё змяшчае неверагодныя злучэнні фарбаў і адценняў.

Бывае на душы і наўкол адна шэрасць, здаецца: «Ну хай ужо жыццё будзе хоць якім, абы не гэтым аднолькавым, сумным і  шэрым». Тады  нешта ж трэба рабіць, каб знайсці выйсце з гэтай панурыстай бескаляровасці. Магчыма  дапаможа размалёўка наваколля ў ручным рэжыме. Бо яркасць кругом і навокал, абавязкова прасачыцца ў настрой  і тады ізноў настае цудоўнае надвор’е. Шэрае неба робіцца марыністычна сіне-зялёным, заззяе футурыстычна- апельсінавае сонца і перламутравым аксамітам  нальюцца шэрыя хвалі Дзвіны.

«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Можна доўга на гэту тэму плявузгаць, а можна ўзяць і намаляваць! Калі ёсць першае — жаданне, другое — магчымасць ну і абавязкова густ і здольнасць.

Шанц на самаактуалізацыю,дарэчы, яшчэ трэба заслужыць. Не кожнаму ўдаецца займацца тым, што да спадобы. Для гэтага   трэба прайсці пакручасты і цяжкі шлях  да сябе сапраўднага. Наш сябра КВН (Кукушкін Васілій Ніколаевіч, аўтарскае клішэ на карцінах) змог. У жыццёвай скарбонцы медыцынская і эканамічная адукацыі, паспяховы бізнес, трое дзяцей і цяжкая хвароба адолець якую дазваляе творчае захапленне.

«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Сябар мастака з рыбінай — зправа. Злева — сямейныя партрэты Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Той хто здаўна ведае спадара Кукушкіна ніколькі не здзівіўся, што ён узяўся за фарбы. І хай сабе мастацтвазнаўцы ацэньваюць стыль мастака, майстэрства ,адукацыю і іншае. Хай яны пішуць рэцэнзіі, крытыкуюць і гэтак далей — гэта іх хлеб. Я ж ухваляю эмоцыі, настрой і колеры — часцінку  душы, перанесеную мастаком на палатно.

Інструментам для працы Васіль Кукушкін выбраў мастыхін (спецыяльная лапатка для нанясення фарбы на палатно) і масляныя фарбы.

Па словах мастака, менавіта такая тэхніка найлепш увасабляе рознакаляровую яркасць задумкі. Канешне, пры гэтым вялікі расход фарбы, але ж добра, што ёсць магчымасць не вельмі гэтым турбавацца.

Адной з першых работ стала Віцебская ратуша — візітная картка нашага гораду. Гэта карціна кранае непасрэднасцю адлюстравання і яркімі фарбамі.

«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Няўпэўненасць рукі і рэзкія пераходы фарбаў надзяляюць карціну пачуццем дзіцячай непасрэднасці і чысціні, тым яна  з першага погляду і западае ў душу.

Гарадскія вуліцы, кветкі, пейзажы — кожная работа — гэта мазаіка жыццярадаснасці, захаплення і цэннасці кожнага пражытага імгнення — такое ўражанне засталося ад наведвання выставы.

«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Цікава было даведацца: адкуль узнікаюць вобразы будучай працы. Па словах мастака, яго  натхняюць на працу і прырода роднай Беларусі і былыя вандроўкі, і пачуцці да блізкіх, і нават карціны па «заяўкам сяброў». Бывае, што выпадковыя фотаздымкі з інтэрнэта, складзеныя ў творчую скарбонку — папку на кампе, становяцца натхненнем. Знайшлі мы сярод малюнкаў і камплімент нашаму  фатографу — Вячаславу Пабядзінскаму. Яго фота — адлюстраванне купалоў Васкрасенскай царквы ў лужыне на тратуары, стала тэмай на выставе.

«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Эксперымент у чорна-белым колеры.Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
«Колер жыцця»: першая персанальная выстаўка Васіля Кукушкіна
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Калі 50 жывапісных твораў дэманструюцца ў Музычнай гасцёўні. Тут лепшае за амаль тры гады спадара Кукушкіна. Адметна, што кожная карціна мае невялічкі творчы сяброўскі ўнёсак — часцінку сумеснай творчасці  Кожная скончаная работа  спачатку з’яўляецца ў суполцы сяброў Кукушкіна «Блізкія духом» у ФБ. Лепшая прапанаваная назва і прысуджаецца твору. (Праўда, Васіль адкрыў сакрэт, што канчатковы варыянт зацвярджае жонка — Ірына) Як заўседы, за кожным паспяховым мужчынам, абавязкова ёсць сапраўдная моцная жанчына. Сям’я Кукушкіных якраз з такіх.

Калі ёсць жаданне набыць твор Васіля Кукушкіна ці зрабіць заказ на новыя, то на выставе можна і дамовіцца.

Жадаем мастаку новых творчых здзяйсненняў, а галоўнае — моцнага здароўя!

Выстава будзе працаваць да 9 красавіка.Так што паспяшайцеся наведаць.

 

 

 

 

 

 

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий