На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы

Главное

З 19 сакавіка ў Віцебскай ратушы праходзіць цікавая выстава неабходнай часткі вобраза модніцы мінулых вякоў — складнога веера. На экспазіцыі прадстаўлена каля паўсотні рарытэтных аксесуараў.

На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Фота: Вольгі Завядзеевай
На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Фота: Вольгі Завядзеевай

Модны аксэсуар быў вельмі папулярны ў заможных дам Еўропы, пачынаючы з пачатку XVII стагоддзя, калі быў завезены з Кітая ды Японіі.

У экспазіцыі «Лунае веер акрылены» 47 рознакаляровых вытанчаных твораў усходняй, еўрапейскай і рускай вытворчасці ад майстроў другой паловы ХVIII — першай паловы ХХ стагоддзя.

Драбы веераў, размешчаных на вітрынах, зробленыя з дрэва, слановай косткі, панцыра чарапахі, сінтэтычных матэрыялаў. Экраны — з паперы, кардона, тканіны або карункі, пер’яў.

На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Фота: Вольгі Завядзеевай

Веер, як частка строя, у XVII — пачатку ХХ стагоддзя быў культавай рэччу для кожнай прыгажуні. На розных забаўляльных мерапрыемствах, яны проста абавязаны былі ўтомна жмурыць вочы, хіхікаць і какетліва хаваць чорныя зубы вытанчаным вырабам. Напрыклад, Наталля Ганчарова без веера не змагла б падміргваць Дантэсу, хаваючыся за каляровай тканінай экрана ад А.С.Пушкіна.

Ці ўявіце сабе баль з «Вайны і Міра», дзе Элен Курагіна нясе лухту П’еру Безухаву без гэтай штукенцыі ў пухлай ручцы? Можна было не мець змены бальных туфлікаў, але ж веер павінен быў быць вытанчаны і цэнны.

Нашы прыгажуні заўжды былі ў авангардзе еўрапейскай моды. Ніякага сумневу ў тым, што кабеты аднаго з самых заможных  шляхетных радоў —  Радзівілаў,  мелі самыя каштоўныя і сучасныя махалы.

На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Катарына І Марыя Радзівіл. Партрэт Іагана Шрэтэра. 1646 год.
На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Віцебскія прыгажуні. Фота: Вольгі Завядзеевай

Гэта экспазіцыя веераў, сярод якіх ёсць унікальныя экспанаты, якраз і прывезена ў Віцебск з Мірскага замку Радзівілаў.

Яна вельмі цікавая сама па сабе. У асноўным збіралася сярод беларусаў іншых краін. Напрыклад, апошнія экспанаты былі перададзены прадстаўніцай беларусаў Францыі Анастасіяй Данілавай болей года таму. Яна перадала Мірскаму музею тры французскіх веера XIX ст. вялікай мастацкай каштоўнасці. Такія, не захаваліся ў нас, але дакладна вядома, што менавіта яны былі самымі пажаданымі сярод нашых ліцвінскіх арыстакратак.

На выставе веераў «Лунае веер акрылены» у Ратушы
Фота з рэсурса Гродзенская праўда.

Дарэчы, гэта выстава арганічна ўпісалася ў меркі агульнай выставы моднага адзення і розных бытавых рэчаў з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея — «Стагоддзяў злучальная нітка».

Прыйсці і дакрануцца да мінулага можна да 21 траўня.

Выстава працуе па графіку працы Ратушы.

«Гульня ў джын»: прэмерны спектакль на камернай сцэне драматычнага тэатра «Якуба Коласа»

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий