Фото: Вячеслав Побединский
На шчасце яшчэ ёсць ў культурным жыцці Віцебска «оф-лайн» падзеі!
Традыцыйная прэм’ера ў гонар народзінаў Тэатра «Якуба Коласа» і 60-ці годдзя мастацкага кіраўніка Міхася Краснабаева адбудзіцца ў суботу ў 18 гадзін!
Тэатр запрашае нас на спектакль «СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ».
«Калі ў жыцці з людзьмі адбываюцца фантастычныя здарэнні, то найчасцей яны не ведаюць, што рабіць у незвычайнай, мала чым падобнай да рэальнасці сітуацыі»
Андрэй Курэйчык напісаў п’есу паводле аднайменнага апавядання знакамітага лацінаамерыканскага пісьменніка, уладальніка Нобелеўскай прэміі, класіка магічнага рэалізму Габрыэля Гарсія Маркеса.
Фантастычная гісторыя будзе насычана камедыйнымі і лірычнымі сцэнамі, скрозь якія прасочваецца галоўнае пытанне: ці застанецца Анел-сеньёр з вялізнымі крыламі — побач з людзьмі?..
Як гэта будзе абавязкова з Вамі падзелімся ў нядзелю.





