Варкшоп “Рэвіталізацыя былой Любавіцкай сінагогі” пройдзе ў Віцебску

Витебск

З 23 па 25 кастрычніка ў Віцебску ў Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы, па адрасу: вул. Пушкіна, д. 6,  пройдзе варкшоп “Рэвіталізацыя былой Любавіцкай сінагогі”. Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх зацікаўленых, актыўных жыхароў горада, а таксама студэнтаў розных спецыяльнасцяў (архітэктары, дызайнеры, маркетолагі, сацыёлагі, гісторыкі і г.д.) прыняць удзел архітэктурным варкшопе.

Архітэктурны варкшоп “Рэвіталізацыя былой Любавіцкай сінагогі” дазволіць працягнуць працу па захаванні аб’екта на больш практычным узроўні, менавіта, сфармаваць канцэпцыю развіцця былой сінагогі і тэрыторыі вакол яе з улікам пажаданняў мясцовай суполкі. Мерапрыемства дазволіць найбольш шырока ахапіць усе магчымыя пытанні злучаныя з аб’ектам спадчыны і зрабіць гэтае месца цікавай гарадской прасторай для жыхароў і наведвальнікаў Віцебска.

Па спасылцы форма для рэгістрацыі: http://bit.ly/202010123

Падрабязней: https://vk.com/event199416276

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий