Гарачае Купалле ў Задзвінні

Главное

 

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский.

Купалле – гэта старажытнае свята продкаў у гонар сонца! Праводзіцца ў дзень летняга сонцастаяння.

Падобныя святы ёсць у розных краінах, але ж у нас ён бліжэй за ўсе да старадаўняга язычніцкага.

У нас “Купала” бывае “сярдзітым”, “гарачым”, “кіпячым гневам”, “ярым” – менавіта так нашы продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. Падчас свята беларусы (літоўцы) дзякуюць і ўшаноўваюць магутныя стыхіі – Агонь, Ваду, Зямлю.

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

Як і Каляды,Масляніца,Семік ці Седміца, Купалле паспрабавалі ўпіхнуць у праваслаўе, атрымалася недарэчна. Нейкі Іван Купала. Хто гэта? Затое з абрадамі ўсе зразумела і проста.

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

У купальскую ноч  вадаёмы свецяцца асаблівым прывідным святлом, бо там купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і звяры размаўляюць, а сонца на досвітку “гуляе”.

Знойдзеная папараць-кветка гарантуе абарону ад зла на ўсё жыццё. Яна даруе шчасце і разуменне мовы жывёл і птушак.

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

Вогнішча, запаленае на беразе, ачышчае ваду ад нячысцікаў. З гэтага часу, амаль месяц, яна мае гаючыя ўласцівасці.

Культурна-гістарычны цэнтр “Залатое  кальцо горада Віцебска Дзвіна” ў Задзвінні традыцыйна ў гэты дзень ладзіць прыгожую праграму з танцамі, гуканнямі і ачышчальным вогнішчам.

Асабліва цікава было дзецям. Дзяўчаты плялі вянкі. Усе разам скакалі ВОЙРУ, потом пускалі вянкі і палілі вогнішча. Скакаць праз яго было жахліва,  але ж некаторыя знайшліся – прайшлі абрад ачышчэння.

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

Народны ансамбль “Сябрына” у прыгожых беларускіх строях спяваў урадавыя песні. Вадзілі карагод і палілі магічную Лёлю – ляльку з травы, якая забірала ўсе хваробы і навалач.

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

Папараць – кветку шукалі па клумбам на тэрыторыі, мо хто і знайшоў. Мне не пашанцавала. Таму сёння пару жывёл у сацыяльных сетках  не зразумела. Выдаліла назаўжды!

Гарачае Купалле ў Задзвінні
Фото: Вячеслав Побединский

(Калі вы знайшлі сябе на фота – звяртайцеся, будзе Вам падарунак да святаў, калі не знайшлі, спытайцеся, мо мы знойдзем).

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий