Сёння адбудзецца спектакль “Лялечны карагод”

Культура

Сёння ў 14.00 каля скульптурнай выявы Хатабыча адбудзецца паказ новага вулічнага інтэрактыўна-пазнавальнага спектакля “Лялечны карагод”, для дзяцей ад 3 год.

Інтэрактыўна-пазнавальная сустрэча лялек і лялечнікаў з гледачамі. Знаёмства з героямі спектакляў, тэатральныя фокусы, жарты і таямніцы. А таксама гульні, забавы і сумесныя танцы.

Пазапланавы спектакль за кароткі тэрмін падрыхтаваны па шматлікіх просьбах адміністрацыі летнікаў з мэтай паказу на адкрытых пляцоўках — у школьных дварах, на стадыёнах і да т.п. Згодна з сёлетнімі патрабаваннямі прадугледжвае, нягледзячы на інтэрактыўны складнік пастаноўкі, адлегласць паміж артыстамі і гледачамі, а таксама гледачоў паміж сабой. Пры гэтым колькасць гледачоў на вольным паветры можа вар’іравацца ад некалькіх чалавек да сотні (пры правільнай схеме рассадкі).

Арганізатар: Беларускі тэатр “Лялька”
Админістратар: +375 (212) 62-50-51

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий