У Віцебску пройдзе 11 Фэст экскурсаводаў

Экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, краязнаўцы, эколагі, настаўнікі!
У 2020 годзе адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў!
25-26 красавіка 2020 г. сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.
У Віцебску пройдзе 11 Фэст экскурсаводаў
І мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.
Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:
  • экскурсаводы;
  • выкладчыкі;
  • краязнаўцы;
  • даследчыкі;
  • усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.
Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны. Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы
любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.
Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).
У Віцебску пройдзе 11 Фэст экскурсаводаў
Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму .
Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: [email protected]
Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук
+375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч
Каардынатар па рэгіёнах: + 375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава
Сяргей Саманенка (г. Віцебск) + 375 (29) 211-00-71
У Віцебску пройдзе 11 Фэст экскурсаводаў
Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *