Віцебскую паэтку Вольгу Русілку ўзнагародзілі нагрудным знакам Саюза письменнікаў «За вялікі ўклад у літаратуру»

Культура

Дацэнту кафедры літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, кандыдату філалагічных навук Вользе Русілцы ўручаны нагрудны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру».

Віцебскую паэтку Вольгу Русілку ўзнагародзілі нагрудным знакам Саюза письменнікаў «За вялікі ўклад у літаратуру»
Вольга Русілка. Фота Пятра ЧЫМКОЎСКАГА, “Витебские вести”

Галоўныя тэмы творчасці Вольгі Русілкі – чалавек і свет, роднае слова, каханне, любоў да роднай зямлі, блізкіх людзей. Яе вершам, як зазначаў у свой час паэт Анатоль Канапелька, «характэрныя эмацыянальнасць, глыбіня роздуму над жыццёвымі праявамі і калізіямі, дасканаласць радка, уменне афарыстычна і разам з тым узважана-рацыянальна карыстацца моўнымі сродкамі».

«Да мяне прытулілася Слова,
Як дзіця да спагаднай рукі.
Чым давер апраўдаю такі?»

З улікам зробленага для беларускага прыгожага пісьменства і яго прапаганды Вольгай Русілкай яе прозвішча, як жартуюць віцебскія сябры-паэты, трэба ўдакладніць: «Беларусілка!».

Сёлета спаўняецца 40 гадоў, як Вольга Іванаўна выкладае беларускую літаратуру. А 25 гадоў гэты прадмет васьмікласнікі вывучаюць па створаным ёй у сааўтарстве з Інай Слесаравай і Міхаілам Лазаруком падручніку «Беларуская літаратура. 8 клас». Летась па ім вучылася і дачка Вольгі Іванаўны.

Зараз яе асноўны прафесійны клопат звязаны з народным літа-ратурным музеем ВДУ імя П. Машэрава, дзе сабрана ўсё, што датычыцца пісьменніцкай творчасці на Віцебшчыне, пішуць “Віцебскія весці”. У абласным цэнтры адзін такі музей. Тут праводзяцца шмат экскурсій для школьнікаў, студэнтаў, замежных дэлегацый, творчыя сустрэчы, іншыя цікавыя мерапрыемствы. Зараз аформлена выстава, прысвечаная 75-годдзю Перамогі.

Паэтку часта запрашаюць выступаць перад чытачамі. Нядаўна ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы з вучнямі СШ №3 удзельнічала ў вечарыне, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Уважліва сочаць за творчым шляхам Вольгі Русілкі яе землякі. У ліку аўтараў зборніка «Рэха сустрэчы», складзенага з твораў паэтаў яе роднай Шчучыншчыны, ёсць дзве Русілкі: Любоў і Вольга – маці з дачкой. Справа ў тым, што па кудзелі, гэта значыць па жаночай лініі, Вольга Іванаўна – патомны педагог і паэтка. У матчынай творчай скарбонцы – зборнікі «Пад сонцам», «Алея Элізы. Паводле мемуараў Элізы Ажэшкі», публікацыі ў рэспубліканскіх літаратурных часопісах.

– У свае 79 гадоў яна – малайчына, «думае вершы», прысылае мне пачытаць, друкуецца. Бачу, што і паэзія, спадчынная справа ў нашай сям’і, дапамагла маме ўстаць на ногі пасля цяжкай хваробы. Мы атрымалі запрашэнне ўдзельнічаць у чарговым калектыўным зборніку паэтаў-землякоў, – расказвае Вольга Іванаўна. – Я таксама не магу не пісаць, бо паэзія для мяне і прафесія, і спосаб мыслення. Дае сілы, здымае з душы жыццёвы негатыў – адчуваю яе ачышчальны эфект. Назбіралася даволі вершаў на новую ўласную кнігу, трэба шукаць магчымасці яе выдаць. Вельмі хочацца зрабіць яшчэ нешта вартае для беларускай літаратуры.

Наследие поэта с витебщины Рыгора Бородулина представлено на выставке к его 85-летию

Надеются «поймать на живца»… Фотоловушка у «Золотой рыбки» установлена в Витебске

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий