У Віцебску адбудзецца адметны канцэрт гурта Vuraj да юбілея Барадуліна

У лютым 2020 апошняму Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў.
Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін. Фота Сяргея Шапрана

Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму — Вушаччыну.

Гурт Vuraj разам з Сержуком Доўгушавым ладзяць у Віцебску адметны канцэрт, дзе прагучаць песні з радзімы славутага паэта, а таксама новыя аўтарскія творы калектыва.

Павіншуем Народнага паэта разам! Прыходзьце на святочны канцэрт!

? Месца: Art-pub TORVALD
г.Віцебск, вул.Талстога, 1

❗Квіткі ад 7 руб

+375 33 645 23 55
Набыць Квіткі:  https://bezkassira.by/buy/8335/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *